Міхаіл Аркадзевіч Святлоў
Міхаіл Аркадзевіч Святлоў | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Mikhail Scheinkman |
Дата нараджэння | 4 (17) чэрвеня 1903[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1964[3][4][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
|
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, перакладчык, сцэнарыст, пісьменнік, паэт-песеннік, журналіст, ваенны карэспандэнт |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | руская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
|
![]() |
Міхаіл Аркадзевіч Святлоў (руск.: Михаи́л Арка́дьевич Светло́в; сапраўднае прозвішча — Шэйнкман; 4 (17) чэрвеня 1903, Екацярынаслаў — 28 верасня 1964, Масква) — савецкі паэт, драматург і журналіст, ваенны карэспандэнт. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1967, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Святлоў нарадзіўся ў Екацярынаславе (цяпер Дняпро) у сям’і рамесніка Арона Барухавіча Шэйнкмана (1872 — да 1939), ураджэнца Чаркас, і Рахілі Ільеўны Шэйнкман (народжанай Геранімус, 1873—1949). У яго была сястра Лізавета (у замужжы Ліберзон, 1898—1969). Да 1922 года сям’я жыла ў доме Баранава на Гімнастычнай вуліцы (дом № 7, пасля рэвалюцыі — вуліца Шміта, дом № 23). Публікавацца пачаў у 1917 годзе ў екацярынаслаўскай газеце «Голос солдата». Псеўданім «Святлоў» з’явіўся ў 1919 годзе.
У 1919 годзе быў прызначаны загадчыкам аддзела друку Екацярынаслаўскага губкама камсамола. У 1920 годзе ўступіў добраахвотнікам у Чырвоную армію, прымаў актыўны ўдзел у Грамадзянскай вайне. Нядоўгі час жыў у Харкаве, адкуль у 1922 годзе пераехаў у Маскву. Першы зборнік вершаў «Рэйкі» выйшаў у 1923 годзе ў Харкаве. У 1927—1928 гадах вучыўся ў МДУ.
Згодна з дакументамі НКУС, падтрымліваў Левую апазіцыю, разам з паэтамі Міхаілам Галодным і Іосіфам Уткіным выдаваў нелегальную апазіцыйную газету «Коммунист», прымеркаваную да 7 лістапада 1927 года. Нелегальная друкарня, якая друкавала газету, размяшчалася ў доме ў Святлова. У 1927—1928 гадах, паводле звестак НКУС, Святлоў разам з Галодным ладзіў у Харкаве паэтычныя вечарыны, збор з якіх ішоў на патрэбы апазіцыйнага нелегальнага Чырвонага крыжа, і ў далейшым аказваў матэрыяльную падтрымку сем’ям арыштаваных апазіцыянераў. Знакаміты верш Міхаіла Святлова «Грэнада», напісаны ў 1926 годзе, паклалі на музыку каля 20 кампазітараў розных краін.
У 1931—1962 гадах Міхаіл Святлоў жыў у «Доме пісьменніцкага кааператыва» ў праездзе Мастацкага тэатра (цяпер Камергерскі завулак). На працягу некалькіх гадоў выкладаў у Літаратурным інстытуце.
Зноскі
- ↑ Паперный З. С. Светлов Михаил Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 63. Праверана 28 ліпеня 2016.
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 4 лістапада 2021.
- ↑ а б Паперный З. С. Светлов Михаил Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 63. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Памерлі 28 верасня
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі МДУ
- Выкладчыкі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Расіі XX стагоддзя
- Драматургі СССР
- Драматургі Расіі
- Драматургі XX стагоддзя
- Журналісты СССР
- Журналісты Расіі
- Журналісты XX стагоддзя
- Рускамоўныя паэты
- Паэты-песеннікі СССР
- Паэты-песеннікі Расіі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
- Трацкісты Расіі
- Памерлі ад раку лёгкага