Сцяпан Фёдаравіч Карповіч
Сцяпан Фёдаравіч Карповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1955 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Сцяпан Фёдаравіч Карповіч (нар. 1 кастрычніка 1955, в. Пасталова, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1974 годзе Мінскі архітэктурны тэхнікум, у 1979 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1974 года працаваў тэхнікам-архітэктарам у інстытуце «Белпрампраект»; у 1976—1977 гадах у студэнцкім праектна-канструктарскім бюро БІБІ. Служыў у Савецкай Арміі. У 1980—1981 гадах архітэктар інстытута «Ваенпраект» у Мінску, у 1982—1991 гадах галоўны архітэктар Столінскага раёна; у 1991—2003 гадах вядучы архітэктар АПБ «Архбюро», у 2003—2007 гадах галоўны архітэктар раёна, з 2007 — галоўны архітэктар праектаў, галоўны інжынер праектаў.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1986 года, а пасля ў Саюзе архітэктараў Беларусі.
Жыве ў Століне.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Мае ганаровае званне «Ударнік працы» (1981).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Браў удзел у праектаванні шэрагу розных жылых, грамадскіх, культавых і прамысловых, будынкаў, зон забудовы і добраўпарадкавання ў г. Мінску і іншых гарадах рэспублікі; удзельнік і прызёр прафесійных архітэктурных конкурсаў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Карпович Степан Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Супрацоўнікі Ваенпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі
- Архітэктары Століна