Пасталова (Бярозаўскі раён)
Вёска
Пасталова
|
Пастало́ва[1] (трансліт.: Pastalova, руск.: Постолово) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага, працаваў каралеўскі вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1905 годзе — в. Пастолава. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1932 года ў Малецкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 15 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Прагрэс».
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, якую ў заходняй частцы перасякае аўтадарога, ва ўсходняй да яе прымыкае завулак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 56 двароў, 321 жыхар.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 39 двароў, 75 жыхароў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяпан Фёдаравіч Карповіч (нар. 1955) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх