Сыктыўдзінскі раён
Сыктыўдзінскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сыктыўдзінскі раён (руск.: Сыктывдинский район, комі: Сыктывдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раён размешчаны на заходнім поўдні рэспублікі. Мяжуе з Вусць-Вымскім, Княжпагосцкім, Корткераскім, Сысальскім, Кайгародскім рэспублікі Комі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Тэрыторыя раёну з усіх бакоў атачае сталіцу рэспублікі горад Сыктыўкар. Плошча раёна складае 7405 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда і Сысала.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва раёна складае 24 746 чалавек. Насельніцтва раёна ў асноўным складаюць комі-зыране і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
У склад раёна ўваходзяць 13 сельскіх паселішчаў.
Назва | Адміністрацыйны цэнтр |
---|---|
Выльгорцкае с/п | с. Выльгорт |
Зелянецкае с/п | с. Зелянец |
Лэзымскае с/п | с. Лэзым |
Мандацкае с/п | п. Мандач |
Нюўчымскае с/п | п. Нюўчым |
Озельскае с/п | с. Озел |
Пажгінскае с/п | с. Пажга |
Палевіцкае с/п | с. Палевіцы |
Слудскае с/п | с. Слудка |
Часаўскае с/п | с. Часава |
Шошкінскае с/п | с. Шошка |
Ыбскае с/п | с. Ыб |
Яснэгскае с/п | п. Яснэг |
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз раён праходзіць адзіная ў рэспубліцы Комі расійская аўтатраса федэральнага значэння — Р-176 «Вятка», якая звязвае Сыктыўкар і Кіраў. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць пасёлкі Яснэг і Нюўчым з навакольнымі паселішчамі.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сыктыўдзінскі раён
- Сыктывдинский район республики Коми (руск.)