Корткераскі раён
| Корткераскі раён | |||
|---|---|---|---|
| комі: Кöрткерöс район | |||
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 14 ліпеня 1939 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Афіцыйны сайт | |||
Корткераскі раён (руск.: Корткеросский район, комі: Кöрткерöс район) — муніцыпальнае ўтварэнне ў Рэспубліцы Комі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Корткерас.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 19,7 тыс. км² (каля 5 % тэрыторыі Рэспублікі Комі). На поўдні Корткераскі раён мяжуе з Пермскім краем, на поўначы — з Княжпагосцкім раёнам, заходняя мяжа — прыгарады г. Сыктыўкара, усходняя — Усць-Куломскі раён.
Асноўная рака — Вычагда. Рэкі належаць да басейна р. Вычагды: Вішэра, Локчым, Ніўшэра і інш.
Рэльеф уяўляе сабой слабаўзгорыстую нізіну, рассечаную густой рачной сеткай. Карысныя выкапні: гаручыя сланцы, пясчана-жвіровыя сумесі, гліна, руда жалеза. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня –17 °C, ліпеня +16 °C, сярэднегадовая колькасць ападкаў 550 мм.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 14 ліпеня 1939 года.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае на 1 студзеня 2005 годзе — 23,2 тыс. чал. Пераважаюць комі — больш за 75 працэнтаў. Пражываюць рускія, украінцы, беларусы, немцы і інш.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года — Росстат, 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Корткераскі раён- Сайт адміністрацыі Карткераскага раёна
- Сайт Карткераскага раёна(недаступная спасылка)