Сядзіба Багдановічаў (Абадоўцы)
Сядзіба | |
Абадоўская сядзіба | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Абадоўцы |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | другая палова XIX ст. |
Абадоўская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры эклектыкі ў в. Абадоўцы Вілейскага раёна. Пабудавана ў другой палове XIX ст. Належала Багдановічам.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Уключала сядзібны дом, парк, 2 сажалкі, сад, вінакурны завод, прыёмнік спірту, склад сыроў, гараж, рымарскія, стайні, кароўнік, кузню, малочню, ток, куратнік, флігель, аранжарэю, пабудаваныя з бутавага каменю і цэглы. Сядзібны дом — доўгі 1-павярховы драўляны будынак з мансардай. На цокалі, які захаваўся ад сядзібнага дома, пабудаваны склеп.
Парк[правіць | правіць зыходнік]
Парк абкружаны па перыметры алеямі. Аснову яго кампазіцыі складалі невялікія паляны і групы дрэў, з паўночнага боку размяшчаліся сады. Да садоў прымыкалі прыродныя драўняныя пасадкі. У адной з іх знаходзіцца сямейны магільны склеп-капліца сярэдзіны XIX ст., пабудаваны ў формах неаготыкі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Абадоўская сядзіба // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Шаблон:Крыніцы/Старинные усадьбы Минского края
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзіба Багдановічаў (Абадоўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)