Сядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў | |
---|---|
![]() Сядзіба Рэйтанаў, 2023 год | |
53°01′27,25″ пн. ш. 26°20′26,14″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Грушаўка |
Дата заснавання | канец XVIII ст. |
Будынкі | |
сядзібны дом • капліца-пахавальня • флігель • бровар • дзве стайні • уязная брама • гаспадарчыя пабудовы | |
Вядомыя жыхары | Тадэвуш Рэйтан |
Статус |
![]() |
![]() |
Сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца XVIII — пачатку XX ст. Пабудаваны ў в. Грушаўка (Ляхавіцкі раён).
Займае амаль прамавугольны ў плане ўчастак, плошчаю каля 14 га. Уключае драўляны палац, два мураваныя флігілі, капліцу-пахавальню, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк рэгулярнай планіроўкі з сажалкай і пладовы сад. Комплекс арганізаваны вакол прамавугольнага панадворку, вось сіметрыі якога паралельна галоўнай алеі парку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Hru%C5%A1a%C5%ADka%2C_Rejtan._%D0%93%D1%80%D1%83%D1%88%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%2C_%D0%A0%D1%8D%D0%B9%D1%82%D0%B0%D0%BD_%28N._Orda%2C_1.09.1864-76%29.jpg/200px-Hru%C5%A1a%C5%ADka%2C_Rejtan._%D0%93%D1%80%D1%83%D1%88%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%2C_%D0%A0%D1%8D%D0%B9%D1%82%D0%B0%D0%BD_%28N._Orda%2C_1.09.1864-76%29.jpg)
Палац пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. на месцы мураванага класіцыстычнага палаца канца XVIII ст (вядомы па акварэлі Н. Орды).
Да пачатку XXI ст. сядзіба доўгі час знаходзілася ў занядбаным стане. Дзякуючы ініцыятыве даследчыка Зміцера Юркевіча і арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама газеты «Культура», у Грушаўцы і ў розных населеных пунктах Беларусі з 2013 па 2018 гады праводзіліся суботнікі, летнікі, пленэры, фестывалі і тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Рэйтанам і іх Грушаўскай сядзібе. Валанцёры замацавалі ў розных месцах сядзібнага комплексу інфармацыйныя шчыты з гісторыяй маёнтка і роду Рэйтанаў.
З 2014 года да аднаўлення маёнтка пачала далучацца і дзяржава. Сталі праводзіцца дзяржаўныя суботнікі. Сродкі з іх выкарысталі для падрыхтоўкі праекта аднаўлення сядзібы. Праз некаторы час у маёнтку з’явілася ахова.
Удалося атрымаць грант ад Еўрасаюза на рэстаўрацыю сядзібы. Агульная яго сума складае 1327 тыс. еўра. З іх 140 тыс. унёс беларускі бок. Рэстаўрацыя пачалася ў 2020 годзе. За 3 гады ў Грушаўцы быў часткова адноўлены сядзібны дом: фасад і часткай паўпадвальныя памяшканні.
Адкрыццё адноўленай сядзібы — у чэрвені 2023 года.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аднапавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам сядзібны дом мае рысы стылю мадэрн. Цэнтральная частка вылучаная мансардавым паверхам і вялікай тэрасай на чатырох тонкіх разных слупах. Абапал галоўнага ўваходу — крывалінейныя лесвіцы. Планіроўка анфіладная з параднай залай у цэнтры. Інтэр'еры былі аздоблены размалёўкай, разьбой, кафлянымі грубкамі. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A0%D1%8D%D0%B9%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E_%D1%83%D0%BD%D0%B0%D1%87%D1%8B.jpg/200px-%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A0%D1%8D%D0%B9%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E_%D1%83%D0%BD%D0%B0%D1%87%D1%8B.jpg)
Мураваная прамавугольная ў плане з трохграннай алтарнай часткай капліца-пахавальня і агароджа з брамай пабудаваныя ў другой палове XIX ст. у формах рэтраспектыўнай готыкі. Галоўны ўваход аформлены перспектыўным парталам. Вокны-вітражы са спічастымі завяршэннямі. У інтэр'еры ажурнае нервюрнае скляпенне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)
- Сядзіба Рэйтанаў (Грушаўка) на сайце Radzima.org
- Сядзіба Рэйтанаў (Грушаўка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)