Сядзібна-паркавы ансамбль Пясэчна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзібна-паркавы ансамбль Пясэчна
Краіна
Месцазнаходжанне

Сядзібна-паркавы ансамбль Пясэчна — былы сядзібна-паркавай ансамбль ў аг. Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба размяшчалася на захад ад аг. Аснежыцы. У XVIII ст. была цэнтрам буйнога маёнтка на Палессі, гаспадары князі Друцкія-Любецкія. Ад Друцкіх-Любецкіх маёнтак Пясэчна з фальваркам Заполле перайшоў да графаў Пуслоўскіх як пасаг князёўны Юзафіны Друцкай-Любецкай, якая выйшла замуж за графа Войцеха Пуслоўскага (герб «Шэліга»). Войцех завяшчаў Пясэчна з Заполлем сыну Вандаліну, дачка якога ў 1872 годзе выйшла замуж за графа Адама Бройль-Плятэра і прынесла Пясэчна і Заполле як пасаг ў род мужа. З гэтага часу і да 1939 года Пясэчна належала графам Плятэрам. Апошнім гаспадаром Пясэчны з фальваркамі Заполле і Добрая Воля быў сын Адама і Генавефы граф Стафан Марыян Вандалін Бройль-Плятэр (1873—1951), жанаты з Ірэнай Галінскай (1888—1962).

Да Першай сусветнай вайны ў Пясэчна быў класічны двухпавярховы палац. У 1864 годзе тут гасцяваў Напалеон Орда, які намаляваў палац. Палац у плане меў форму выцягнутага прамавугольніка з порцікам на шасці калонах па цэнтры. Пра ўнутраны выгляд палаца нічога не вядома. Палац абкружаў вялікі пейзажны парк.

Падчас Першай сусветнай вайны Пясэчна трапіла ў паласу фронту. У выніку ваенных дзеянняў Пясэчанскі палац цалкам знішчаны. Частка рэчаў палаца была ўратавана і вывезена. У 1920—1930-я гадах рэзідэнцыя Плятэраў была перанесена ў суседні фальварак Заполле. Сёння захавалася толькі круглая мураваная калона.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Мінск, 2002. — С. 266—267.

Зноскі