Сядзібна-паркавы комплекс Ежы Іваноўскага (Галавічполе)
Сядзібна-паркавы комплекс | |
Сядзібна-паркавы комплекс Вадэйкаў | |
---|---|
53°43′31″ пн. ш. 24°46′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Галавічполе |
Архітэктурны стыль | неабарока |
Архітэктар | Лявон Іванавіч Дубейкаўскі |
Заснавальнік | Ежы Іваноўскі |
Дата пабудовы | 1935 год |
Будынкі | |
сядзібны дом • флігелі • парк | |
Стан | добры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сядзібна-паркавы комплекс Ежы Іваноўскага — помнік драўлянага дойлідства пачатку XX стагоддзя ў вёсцы Галавічполе (Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Сядзібны дом па наступных уладальніках часта называюць «домам Валеяк» або Валейкаў, а таксама скажона «домам Вадэйкаў».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сядзібны дом пабудаваны ў 1935 годзе
Пры тым, што гэтую пабудову называюць «домам Вадэйкаў», насамрэч дом пабудаваў Ежы Іваноўскі. Менавіта ён у 1930 годзе ўспадкаваў палову Галавічполя, а Валейкам тым часам належала другая палова. Пасля Ежы Іваноўскі на месцы згарэлага старога драўлянага, пабудаваў новы дом. А спраектаваў яго беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі[1]. Адначасова з пабудовай дома Ежы Іваноўскі пасадзіў новы сад на 10 га, імаверна, з тых часоў недалёка ад дома захавалася і афіцына.
У савецкія часы дом стаў школьным інтэрнатам, а затым стаў уладаннем парафіі касцёла ў Старых Васілішках. Выкарыстоўваецца як каталіцкая капліца Святога Казіміра.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры закапанскага стылю. Яго складаную архітэктурна-пластычную кампазіцыю фарміруюць высокі мансардавы дах цэнтральнага прамавугольнага ў плане зруба, вальмавыя перакрыцці вуглавых алькежаў і мезанінаў. Вынасы пакрыццяў над фасадамі трымаюцца разнымі бэлькамі-кранштэйнамі. Элемент асіметрыі ў аб’ёмную кампазіцыю ўносяць 4-слуповы ганак з трохвугольным франтонам і вуглавая лоджыя. Неашаляваныя сцены прарублены прамавугольнымі аконнымі праёмамі розных памераў.
Але, вядома, што архітэктар будынка Лявон Іванавіч Дубейкаўскі ў той час распрацоўваў так званы "беларускі стыль" і таму магчыма можна лічыць, што сядзібны дом Іваноўскага пабудаваны менавіта ў гэтым архітэктурным стылі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Невядомая спадчына: дом Іваноўскіх у Галавічполі пабудаваны па праекце архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 81
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзібна-паркавы комплекс Ежы Іваноўскага (Галавічполе)
- Сядзібна-паркавы комплекс Ежы Іваноўскага (Галавічполе) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы комплекс Ежы Іваноўскага (Галавічполе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Леанід Лаўрэш. Pawet: Дом Юрыя Іваноўскага ў Галавічполі, пабудаваны па праекце архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага . pawet.net. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- Леанід Лаўрэш. Pawet: Іваноўскія і Валейкі . pawet.net. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- Леанід Лаўрэш. Pawet: Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць . pawet.net. Праверана 8 кастрычніка 2023.