Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх (Галавічполе)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх
Галавічполе. Сядзіба Іваноўскіх (01).jpg
53°43′51″ пн. ш. 24°46′15″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Галавічполе
Архітэктурны стыль мадэрн, неаготыка
Заснавальнік Леанард Іваноўскі
Дата заснавання 1909
Будынкі:
сядзібны дом • арачны мост • гаспадарчыя пабудовы • парк
Вядомыя жыхары Ежы Іваноўскі

Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі

Тадэвуш Іваноўскі

Алена Іваноўская

Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000621шыфр 412Г000621

Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх (Гродзенская вобласць)
Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх
Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх

Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Лябёдка Іваноўская — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры мадэрну з элементамі неаготыкі. Створана ў пачатку XX ст. у в. Галавічполе (Шчучынскі раён). У сядзібе размешчаны Васілішкаўскі дом-інтэрнат.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Гаспода

Гаспода (1909 г.) — мураваны Г-падобны ў плане будынак. Складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю ўтвараюць адна- і двухпавярховыя аб'ёмы, накрытыя дахоўкай высокія стрэхі з фігурнымі люкарнамі, спічастымі фіяламі і шчытамі, гранёныя эркеры з шатровымі завяршэннямі. Дэкаратыўнае вырашэнне фасадаў заснаванае на спалучэнні чырвонага колеру цаглянай муроўкі з атынкаванымі ліштвамі, карнізамі і рустоўкай, паліхромнай муроўкай цокаля з вапнавых блокаў. Паўкруглыя тымпаны над вокнамі запоўненыя дэкаратыўнымі арнаментальнымі ўстаўкамі з паліванай керамікі. Элементы архітэктурнага дэкору ствараюць на фасадах геаметрычны малюнак. Планіроўка калідорная з выхадам на тэрасу з каванай агароджай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Дом размешчаны ў пейзажным парку (плошча 18 га), ад якога зберагліся фрагменты. Уязная алея абсаджаная грабам, прамавугольныя баскеты абмежаваныя алеямі. На ўскраіне парку шэраг ставоў. У дэндраскладзе больш за 50 відаў дрэў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]