Сядзібна-паркавы комплекс Вадэйкаў (Галавічполе)
Сядзібна-паркавы комплекс | |
Сядзібна-паркавы комплекс Вадэйкаў | |
---|---|
![]() | |
53°43′31″ пн. ш. 24°46′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Галавічполе |
Архітэктурны стыль | неабарока |
Архітэктар | Лявон Іванавіч Дубейкаўскі |
Заснавальнік | Ежы Іваноўскі |
Дата пабудовы | 1935 год |
Будынкі | |
сядзібны дом • флігелі • парк | |
Стан | добры |
![]() |
Сядзібна-паркавы комплекс Вадэйкаў — помнік драўлянага дойлідства пачатку XX стагоддзя ў вёсцы Галавічполе (Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сядзібны дом пабудаваны ў 1935 годзе
Пры тым, што гэтую пабудову называюць «домам Вадэйкаў», насамрэч дом пабудаваў Ежы Іваноўскі. Менавіта ён у 1930 годзе ўспадкаваў палову Галавічполя, а Вадэйкам у той час належала другая палова. Пасля Ежы Іваноўскі на месцы згарэлага строга драўлянага, пабудаваў новы дом. А спраектаваў яго беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі[1]. Адначасова з пабудовай дома Ежы Іваноўскі пасадзіў новы сад на 10 га, імаверна, з тых часоў недалёка ад дома захавалася і афіцына.
У савецкія часы дом стаў школьным інтэрнатам, а затым стаў уладаннем парафіі касцёла ў Старых Васілішках. Выкарыстоўваецца як каталіцкая капліца Святога Казіміра.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры неабарока. Яго складаную архітэктурна-пластычную кампазіцыю фарміруюць высокі мансардавы дах цэнтральнага прамавугольнага ў плане зруба, вальмавыя перакрыцці вуглавых алькежаў і мезанінаў. Вынасы пакрыццяў над фасадамі трымаюцца разнымі бэлькамі-кранштэйнамі. Элемент асіметрыі ў аб’ёмную кампазіцыю ўносяць 4-слуповы ганак з трохвугольным франтонам і вуглавая лоджыя. Неашаляваныя сцены прарублены прамавугольнымі аконнымі праёмамі розных памераў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 81
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзібна-паркавы комплекс Вадэйкаў (Галавічполе)
- Леанід Лаўрэш. Невядомая спадчына: дом Іваноўскіх у Галавічполі пабудаваны пра праекце архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага
- Сядзібна-паркавы комплекс Вадэйкаў (Галавічполе) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы комплекс Вадэйкаў (Галавічполе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)