Сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх (Каралішчавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзіба Прушынскіх
53°47′44,68″ пн. ш. 27°41′23,59″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Каралішчавічы
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Дата пабудовы XVIII ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000362шыфр 613Г000362
Стан Зруйнавана

Сядзіба Прушынскіх (Мінскі раён)
Сядзіба Прушынскіх
Сядзіба Прушынскіх

Сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх — сядзіба ў вёсцы Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маёнтак Каралішчавічы належаў княжацкаму роду Друцкіх-Горскіх. У 1703 годзе разам з Лошыцай і Трасцянцом перайшоў Прушынскім. Першым уладальнікам быў Георгій Геранімавіч Прушынскі, ад якога Каралішчавічы адышлі да маршалка Трыбунала ВКЛ Іосіфа Прушынскага. У 1779 годзе І. Прушынскі перадаў Каралішчавічы свайму сыну генерал-ад'ютанту апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага і старосце менскаму Станіславу. Ён заснаваў у сваіх маёнтках 8 касцёлаў, у тым ліку касцёлы Св. Станіслава ў Каралішчавічах у 1785 годзе і ў Новым Двары ў 1792 годзе. Пры Станіславе Прушынскім прыкладна ў апошняй чвэрці XVIII ст. была пабудавана і сядзіба. Паводле сямейных паданняў, С. Прушынскі ў 1797 годзе прымаў у сябе расійскага імператара Паўла І і быў узнагароджаны тым ордэнам Святой Ганны. Каралішчавічы перайшлі пасля смерці Станіслава да яго старэйшага сына падкаморыя менскага Міхала Прушынскага, які валодаў Заслаўем, потым менскаму суддзю Мечыславу Прушынскаму[1].

Апошнім уладальнікам стаў член Мінскага земляробчага таварыства Міхал Прушынскі[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба займала высокую левую тэрасу ракі Свіслач, размяшчаючыся ў месцы круглага жывапіснага выгібу ракі. Уключала сядзібны дом, рэгулярны парк, касцёл і гаспадарчы двор. Уяўленне аб доме дае адзін фотаздымак. Драўляны, зрубнай канструкцыі будынак спалучаў формы барока і класіцызму. У плане выцягнуты, прамавугольны, аднапавярховы, накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам. На фасадзе - драўляны ганак з калонамі, у кожным крыле фасада па пяць вокнаў. На галоўнай восі - сенцы; планіроўка на дзве паловы. У доме мелася мэбля XIX ст., збор сямейных партрэтаў[1].

Ад параднага двара на высокай тэрасе, уніз па склону размяшчаўся рэгулярны парк — узор рэгулярных тэрасных паркаў другой паловы XVIII ст. Яго складалі ліпавыя баскеты, шырока прымянялася тапіярная фармоўка дрэў. Дрэвы стваралі самкнутае насаджэнне i замацоўваюць круты схiл рачной тэрасы. Парк вызначаўся маляўнічасцю дальніх перспектыў на пойму, ахопленую паўкальцом русла ракі. Акцэнтам дальняй перспектывы з'яўляецца касцёл Св. Станіслава на процілеглым баку ракі, у якім на аргане ў калісьці іграў Станіслаў Манюшка. У 1930-я гг. будынак быў перабудаваны пад клуб[1].

Сядзібны дом згарэў у 1989 г. З сядзібных пабудоў захавалася пабудаваная ў канцы XIX — пачатку ХХ ст. прамавугольная ў плане (33х12 м) стайня (?) з чырвонай цэглы. Добра выяўлены фрагмент ахоўнай паласы, які мае вялікае супраць эразійнае значэнне, у складзе якой выкарыстоўвалася гібрыдная форма лістоўніцы[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]