Уладзіслаў Талочка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Талочка
Дата нараджэння 6 (18) лютага 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1942(1942-11-13) (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Тало́чка[1][2] (польск.: Władysław Tołoczko[3]; 6 (18) лютага 1887, Гродна — 13 лістапада 1942) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык. Псеўданімы: Адам Саладух; Дрыгавіч; Adam Saladuch; Widz[3]. Крыптанім: Ад. С[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіслаў Талочка

У 1896—1904 вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 года семінарыст Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1909 годзе пасвечаны ў святара. У 1909—1914 гадах вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя). З 1914 года святар у Вільні. У 1915—1918 гадах адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны, беларускага дзіцячага прытулку «Золак». З 1917 года звязаны з беларускай нацыянальна-рэлігійнай палітычнай арганізацыяй «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць». Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі ў Вільні (1918), Беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны (1919). Уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы (1918—1920). За сваю дзейнасць з 1920-х гадоў пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15 снежня 1938 года як «недобранадзейная асоба» высланы ў Беласток. На пачатку Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Вільню.

Пахаваны на віленскіх могілках Роса.

Культурна-асветная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Уладзіслава Талочкі на віленскіх могілках Роса, 2019 г.

Адзін з першых каталіцкіх святароў пачаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах.

Публікаваў матэрыялы рэлігійнай тэматыкі ў Віленскім каталіцкім часопісе «Dwutygodnik Diecezjalny» («Дыяцэзіяльны двухтыднёвік»). Падтрымліваў выданне каталіцкай газеты «Беларус». У час Першай сусветнай вайны выкладаў рэлігію ў беларускіх школах Вільні. Выкладчык на курсах для непісьменных рабочых (1916—1917). З 1919 года супрацоўнічаў з газетай «Крыніца», дзе змяшчаў артыкулы культурна-адраджэнскай і рэлігійнай тэматыкі. У міжваенны час (1920—1939) адзін з вядучых публіцыстаў часопіса віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»). Быў прыхільнікам ідэі экуменізму.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]