Сямён Іванавіч Калеснікаў
| Сямён Іванавіч Калеснікаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
| Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
| Пераемнік | Іван Былінскі | ||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Іван Былінскі Панцеляймон Панамарэнка |
||||||
| Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
| Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1893 |
||||||
| Смерць |
23 мая 1949 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | УКП(б) (1938) | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Сямё́н Іва́навіч Кале́снікаў (1893, мясцечка Краснаполле — 23 мая 1949, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сямён Калеснікаў нарадзіўся ў 1893 годзе ў сялянскай сям’і[1].
Скончыўшы Крычаўскае рамеснае вучылішча, ён пачаў працаваць на чыгуначнай станцыі Янакіева Кацярынаслаўскай губерні.
З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска, у 1916 годзе скончыў школу прапаршчыкаў.
У 1917 годзе ўступіў у Чырвоную Гвардыю, вярнуўся на радзіму і быў прызначаны начальнікам Крычаўскай міліцыі. Пасля ўзначаліў Крычаўскі валвыканкам[1].
У 1929 годзе ён скончыў лесагаспадарчы факультэт[1] Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, пасля чаго быў накіраваны на працу ў лясную гаспадарку. Пачынаў працу ляснічым, пазней кіраваў шэрагам леспрамгасаў, трэстам «Маглеспрам», лясным аддзелам Магілёўскага абкама КП БССР. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны ў якасці намесніка камандзіра дарожна-эксплуатацыйнага палка[2].
Пасля вызвалення Беларускай ССР Калеснікаў быў адазваны з фронту і накіраваны на працу Упаўнаважаным Галоўлесааховы пры Савеце Народных Камісараў па рэспубліцы. Актыўны ўдзельнік пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі. Пасля пераўтварэння Галоўлесааховы ў Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР ён быў прызначаны першым міністрам, у гэты перыяд яго намеснікам па кадрах працаваў Герой Савецкага Саюза Васіль Корж.
Раптоўна памёр ад інфаркту 25 мая 1949 года, пахаваны ў прысутнасці вялікай колькасці людзей на Вайсковых могілках Мінска[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 З гісторыі Краснапольскага лясгаса Архівавана 22 лютага 2017.
- 1 2 Е. С. Колесникова. У министра подрастает внук... (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская лесная газета. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2014. Праверана 26 кастрычніка 2014.
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Краснаполлі
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Памерлі ад інфаркту міякарда
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Міністры лясной гаспадаркі БССР
