Краснаполле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Краснаполле
Краснаполле. Цэнтр.jpg
Цэнтр
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
5 749 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2238
Аўтамабільны код
6
Краснаполле на карце Беларусі ±
Краснаполле (Беларусь)
Краснаполле
Краснаполле (Магілёўская вобласць)
Краснаполле

Краснапо́лле[2] (трансліт.: Krasnapollie) — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Краснапольскага раёна, у вярхоўі ракі Тур’і. За 109 км ад Магілёва, 51 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі КрычаўУнеча (Расія). Вузел аўтадарог на Чэрыкаў, Касцюковічы, Чачэрск, Слаўгарад. Находзіцца ў зоне, пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Насельніцтва 5 749 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Краснапольшчыны сыходзіць сваімі каранямі ў глыб стагоддзяў. У VI—VIII стагоддзях пасяліліся нашы далёкія продкі — плямёны радзімічаў. У 885 г. край радзімічаў уваходзіў у склад Кіеўскай Русі. Сведчаннем таму з’яўляюцца курганныя пахаванні гэтага перыяду ў вёсках Князёўка, Клясіна, Леніна і інш.

Першыя звесткі аб узнікненні гандлёва-рамеснага паселішча на месцы раённага цэнтра на падставе археалагічных дадзеных датуюцца 1707 годам. У 1773 годзе ўказам імператрыцы Кацярыны Вялікай Краснапольшчына ўвайшла ў склад Чэрыкаўскага павета Мсціслаўскага ваяводства. З 1774 Краснапольскія землі з 36 населенымі пунктамі належалі князям А. М. Галіцыну, а потым — Р. А. Пацёмкіну.

К 1846 году мястэчка Краснаполле было вядома як буйны гандлёва-рамесны цэнтр ўсходняй Магілёўшчыны, куды з’язджаліся не толькі мясцовыя, але і расійскія і ўкраінскія купцы, асабліва ў дні кірмашоў.

У другой палове 19-га стагоддзя ў склад Краснапольскага табара ўваходзіла 8 воласцей. Тут знаходзіліся народнае вучылішча, вольная аптэка, сельская бальніца на 20 месцаў, 3 гарбарных і 9 маслабойных заводаў, вадзяны млын. У мястэчку налічвалася 412 драўляных дамоў.

Па дадзеных усеагульнага перапісу насельніцтва мястэчка Краснаполле дасягнула 3 тысяч жыхароў, у асноўным гэта было яўрэйскае насельніцтва.

У 1905 годзе на тэрыторыі Краснапольшчыны было 20 фальваркаў, 10 маёнткаў, 17 буйных хутарскіх гаспадарак.

У пачатку 20 стагоддзя уладальнікам маёнтка ў вёсцы Выдранка Е. І. Бараноўскім была створана адна з найбуйнейшых бібліятэк не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе, якая налічвала каля 10 тысяч рэдкіх кніжных выданняў.

У лістападзе 1917 года ў Краснаполлі ствараецца валасны Савет на чале з В. Н. Калеснікавым, які бярэ кіраванне Краснапольшчынай у свае рукі.

17 ліпеня 1924 года быў афіцыйна ўтвораны Краснапольскі раён, складаецца з 16 сельсаветаў. У раёне пражывала 52247 чалавек.

У 20-30-я гады Краснапольшчына знаходзілася ў віхуры падзей, якія ахапілі ўсю краіну. 8297 гаспадарак раёна аб’ядналіся ў 97 калгасаў, у якіх былі 31 свінагадоўчая ферма, 10 малочна-таварных ферм. У 1934 створана Краснапольская машынна-трактарная станцыя. Пры Краснапольскай МТС была створана жаночая брыгада. Трактарыстка гэтай брыгады Марыя Саўчанка за ўдарную працу была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР першага склікання.

У гэтым годзе цалкам завяршылася калектывізацыя сялянскіх гаспадарак.

У раёне былі ўтвораны Выдранскі спіртзавод, ільнозавод і завод па вытворчасці цэглы ў г.п. Краснаполле, на якіх працавалі 94 рабочыя.

У 1935 годзе ў раёне дзейнічалі 7 сямігадовых, 60 пачатковых школ, школа калгаснай моладзі. У 1936 годзе пачаў дзейнічаць радыёвузел.

У гэты перыяд у раёне працавалі 2 бальніцы на 79 ложкаў, 3 фельчарска-акушэрскія пункты, 5 акушэрскіх і 1 калгасны медпункт.

Вялікая Айчынная вайна перапыніла мірную працу краснапальчан. Ужо ў першыя дні вайны на фронт пайшлі тысячы жыхароў раёна. 15 жніўня 1941 Краснапольшчына была акупавана нямецкімі захопнікамі.

Але, нягледзячы на ​​вельмі жорсткі акупацыйны рэжым, краснапальчане не скарыліся ворагу. На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанскія атрады № 41, № 3, № 47, «За Радзіму», адмысловы атрад «Вечеркова» і іншыя, якія ажыццявілі шэраг буйных баявых аперацый па разгрому нямецкіх гарнізонаў і разбурэнню камунікацый.

Дзеянні часцей рэгулярнай арміі і партызанскіх фарміраванняў набліжалі светлую гадзіну вызвалення. Яна наступіла 1 кастрычніка 1943 года, калі начною атакай воіны Чырвонай Арміі вызвалілі раённы цэнтр.

Але свабода дасталася вельмі дарагой цаной. На франтах і ў партызанскіх атрадах загінулі 5697 нашых землякоў, гітлераўцы знішчылі 1714 мірных жыхароў.

Мужнасць і гераізм краснапальчан ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. Каля паўтары тысячы нашых землякоў былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Сямёра найбольш праслаўленых краснапальчан былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.

Ужо адразу пасля вызвалення пачаліся работы па аднаўленні разбуранай вайной народнай гаспадаркі раёна. Нямала працаўнікоў Краснапольшчыны ў пасляваенныя гады было ўдастоена дзяржаўных узнагарод за высокія паказчыкі ў працы. 17 лепшых льнаводаў калгаса «Камінтэрн» сталі ўдзельнікамі Усесаюзнай выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, кіраўніку дэлегацыі была ўручаны залаты медаль за якасць вырабленай прадукцыі. Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, «Знак Пашаны» па праву заззялі на грудзях многіх нашых землякоў за поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, прамысловасці і сферы абслугоўвання. Найвышэйшыя дасягненні пяці ураджэнцаў Краснапольшчыны былі ўдастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Але, на жаль, дынамічнае развіццё Краснапольскага раёна было перапынена Чарнобыльскай катастрофай. У выніку пераадолення яе наступстваў раён пакінула больш за 9 тысяч жыхароў, было ліквідавана 83 населеныя пункты, 5 сельгаспрадпрыемстваў, 31 школа і дзіцячая дашкольная ўстанова, 24 установы культуры, 7 ФАПаў. Сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна была нанесена вялізная шкода.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Краснаполле».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Краснапольскі гісторыка-этнаграфічны музей.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]