Перайсці да зместу

Сямён Іосіфавіч Аляксандраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Іосіфавіч Аляксандраў
Дата нараджэння 24 мая 1920(1920-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1980(1980-12-16) (60 гадоў)
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Сямён Іосіфавіч Алякса́ндраў (24 мая 1920, в. Засарыхіна, Гарадзецкі раён, Ніжагародская вобласць, Расія — 16 снежня 1980) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).

Скончыў у 1952 годзе Горкаўскае тэатральнае вучылішча. З 1959 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1952 года.

Выканаўца драматычных і характарных роляў, спалучаў псіхалагіны і пластычны малюнак вобраза. Сярод роляў: Сенатар («Францыск Скарына» А. Петрашкевіча), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Бераст («Платон Крэчат» А. Карнейчука), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі).