Сямён Дзямідавіч Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Дзямідавіч Баркоўскі
Дата нараджэння 23 мая 1916(1916-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1977(1977-02-02) (60 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Камандаваў 537-га партызанскім палком
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонага Сцяга||Ордэн Чырвонай Зоркі

Сямё́н Дзямі́давіч Барко́ўскі (10 (23) мая 1916, в. Курганы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя[1] — 2 лютага 1977, г. Бабруйск) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Пасля заканчэння Любоніцкай сямігодкі ў 1933—1936 гг. на гаспадарчай рабоце: бухгалтар, механізатар, старшыня калгаса «Чырвоныя Курганы»[3].

З 1937 г. у РСЧА. Скончыў Віленскае пяхотнае вучылішча ў чэрвені 1941[3]. Са жніўня 1941 г. камандзір партызанскай групы ў Віцебскай вобласці, з мая 1942 г. камандзір разведкі, памочнік камандзіра 537-га партызанскага атрада, член КПСС з 1943, у кастрычніку 1943 — чэрвені 1944 камандзір 537-га партызанскага палка ў Магілёўскай вобласці[2].

У 1944—1976 гг. на гаспадарчай рабоце[2].

Жыў у Бабруйску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі[3].

Зноскі

  1. Цяпер Кіраўскі раён
  2. а б в Борковский Семён Демидович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 76. — 737 с.
  3. а б в Баркоўскі Сямён Дзямідавіч (1916—1977)(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]