Сяргей Іванавіч Пясцехін
Сяргей Іванавіч Пясцехін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета, тэатральны педагог |
Тэатр | |
Узнагароды |
Сяргей Іванавіч Пясце́хін (нар. 21 ліпеня 1949, Мінск) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1967 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. У 1967—1987 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1972—1978 гадах і з 1993 года выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа. У 1987—1992 гадах працаваў у спартыўнай дзіцячай юнацкай школе алімпійскага рэзерву.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яго выканальніцтва было адметнай выразнай пластыкай, добрымі акцёрскімі данымі. Сярод партый: Драсельмеер («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Эспада («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Тарэра («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Д’ябал («Стварэнне свету» А. Пятрова), Крас («Спартак » А. Хачатурана), Абат («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Пер Гюнт («Пер Гюнт » на музыку Э. Грыга).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пясце́хін Сяргей Іванавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. — 4 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Іванавіч Пясцехін на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Артысты балета XX стагоддзя
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Беларусі
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Беларусі