Сяргей Алегавіч Дарафееў
Сяргей Алегавіч Дарафееў | |
---|---|
![]() | |
тэлевядучы | |
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 19 мая 1980 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | Мінск, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
узнагарода "Тэлевяршыня", прэмія "Медыяперсона" |
Сяргей Алегавіч Дарафееў (нар. 19 мая 1980, Мінск) — беларускі тэлежурналіст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 19 мая 1980 года[1] ў Мінску.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт[2].
Тэле- і радыёжурналістыцы вучыўся за мяжой, выйграў грант Дзярждэпартамента ЗША - стажыраваўся ў СМІ Чыкага [2].
Працаваў на радыё «Мір», «Альфа Радыё» і «Юністар».
Сваю кар’еру на АНТ пачаў з пасады рэдактара і вядучага праграмы «Наша раніца» (руск.: "Наше утро") Да 2010 г. кіраўнік і вядучы ток-шоу «Выбар», праграмы «Выбар+», дырэктар дырэкцыі ранішняга вяшчання на тэлеканале АНТ (Беларусь)[3].
У 2010 г. - пераможца Шостага Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" у намінацыі "Лепшы вядучы грамадска-палітычнай (публіцыстычнай) праграмы". У тым жа годзе чытачы «Камсамолкі» прызналі Дарафеева лепшым беларускім тэлевядучым, а ў 2011 г. аддалі яму тытул секс-сімвала Беларусі[4]. У маі 2011 г. Сяргею Дарафееву прысудзілі спецыяльны прыз «Медыяперсона» як персоне, за якую прагаласавала самая вялікая колькасць журналістаў[5].
У снежні 2010 г. быў адхілены ад эфіру па палітычным матывам [6], у сакавіку 2011 г. быў звольнены з каналу АНТ[7].
Працуе на «5 канале» (Кіеў). Вядзе штосуботнюю праграму «Партрэты» з Сяргеем Дарафеевым», а таксама разам з іншымі журналістамі штодзённую вечаровую праграму «Час. Підсумкі дня». У 2012 г. атрымаў прэмію «Тэлетрыумф» у намінацыі «Інтэрв'юер»[8].
Пасля Сяргей Дарафееў папрацаваў на «Радыё Свабода», жыў у Празе. Але праз 3,5 года звольніўся. У 2018 годзе Сяргей Дарафееў вярнуўся ў Кіеў[9].
Нататкі[правіць | правіць зыходнік]
- Не з'яўляецца родзічам Ірыны Дарафеевай (заслужанай артысткі Беларусі), але знаёмы з ёй.
- Мае сястру-двайнятку Вольгу, якая жыве ў Італіі.
- Дарафееў вельмі любіць адпачываць у Італіі.
Зноскі
- ↑ Online-канфэрэнцыя з Сяргеем Дарафеевым
- ↑ 2,0 2,1 Сяргей Дарафееў
- ↑ Дарафееў Сяргей Алегавіч
- ↑ Тэлевядучы больш не працуе на АНТ, але пакідаць прафесію не збіраецца Камсамольская праўда
- ↑ Сяргей Дарафееў атрымаў прыз "Медыяперсона"
- ↑ interfax.by Дарафеева не звольнілі, а «Выбар» пайшоу на навагоднія вакацыі - АНТ
- ↑ tut.by Тэлежурналіста Сяргея Дарафеева звольнілі з АНТ
- ↑ Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў (бел.) . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Блог
- Праграма Выбар/Выбар+
- Сяргей Дарафееў - лепшы вядучы!
- Сяргей Дарафееў:«Аб дзецях мне пакуль не абвяшчалі»
- Разговор по душам
- Нетусовачны чалавек Сяргей Дарафееў
- Тэлеведучы Сяргей Дарафееў: «Я хаджу ў царкву»
- Сяргей Дарафееў: «Я б вельмі хацеў зняцца ў кіно»
- Сяргей Дарафееў: "Ніколі не спрабую камусьці падабацца"
- Сяргей Дарафееў: Я абраў журналістыку таму, што ...
- Вядучы ток-шоу на АНТ Сяргей Дарафееў адхілены ад эфиру
- Выбар Сяргея Дарафеева
- "Пераможца Шостага конкурсу "Тэлевяршыня""
- Ліст сваім гледачам