Аляксандр Канстанцінавіч Аверкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Аверкаў)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Канстанцінавіч Аверкаў
Дата нараджэння: 23 студзеня 1960(1960-01-23) (59 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: акцёр
Кар'ера: 1984—с.ч.
Узнагароды:

Аляксандр Канстанцінавіч Аверкаў (руск.: Александр Константинович Аверков; 23 студзеня 1960, Аркадак, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі журналіст, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2010 г.), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2006 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 г. скончыў Тэатральную вучэльню імя Шчэпкіна (курс В. І. Каршунова. Па размеркаванні стаў працаваць на беларускім тэлебачанні ў якасці акцёра гутарковага жанру галоўнай дырэкцыі праграм для дзяцей, рэжысёрам спартыўных перадач. Голасам Аверкава гаварыў папулярны герой «Калыханкі» — Воўк Вова. З чэрвеня Вядучы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчэння ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». З чэрвеня 2002 г. вядучы праграм «Наши новости» і «Контуры» ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».

У чэрвені 2007 г. разам з паэтам Уладзімірам Карызнам, Аляксандрам Мядзведзем удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе мінскай арганізацыі «Белая Русь». У 2012 г. атрымаў грант Magna Carta College Oxford на навучанне ў Оксфардскім універсітэце.

У свабодны час здымаецца ў расійскіх фільмах і серыялах.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Першая жонка, актрыса Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Алёна Акулёнак, ад якой у А. Аверкава нарадзілася дачка Вольга Аверкава-Літвінава (тэлевядучая на «РТР-Беларусь» і «ВТБ») і сын Глеб (урач; жыве ў Маскве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1984 — Іншапланецянка
  • 1985 — Вялікая прыгода
  • 1986 — Міхайла Ламаносаў (студэнт)
  • 2004 — Выклік (Рукавішнікаў)
  • 2015 — У сузор’е стральца
  • 2016 — Выкрадзі мяне.