Наталля Радзіна
Наталля Радзіна | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | журналістка |
Дата нараджэння | 3 мая 1979 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Наталля Радзіна (нар. 3 мая 1979, Кобрын) — журналістка і галоўны рэдактар апазіцыйнага сайта charter97.org.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Наталля Радзіна нарадзілася 3 мая 1979 года ў Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька — ваенны ваенна-паветраных сіл, маці працавала ў дзіцячым садку.
З 1979 па 1985 год пражывала ў Польшчы, дзе служыў бацька.
У 1996 годзе скончыла сярэднюю школу ў Кобрыне, у 2001 — факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1997 года працавала ў такіх незалежных выданнях, як газета «Имя», «Народная Воля», «Навіны(бел. (тар.)) бел.», «Наша Свабода».
З 2001 года — галоўны рэдактар сайта «Хартыя'97»[1].
Неаднаразова падвяргалася арыштам і збіццю ў час асвятлення акцый апазіцыі[2]. Палітвязень, вязень сумлення.
Пераслед за журналісцкую дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 2010 годзе супраць Наталлі Радзінай была ўзбуджана некалькі крымінальных спраў за публікацыі на сайце «Хартыя-97»[3].
16 сакавіка 2010 г. ў рамках расследавання крымінальнай справы аб паклёпе, узбуджанай па заяве былога начальніка УКДБ Гомельскай вобласці Івана Каржа, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў грамадзянскім уварваліся ў кватэру, якую рэдактар афіцыйна арэндавала ў Мінску, і дзе размяшчаўся офіс сайта www.charter97.org. У выніку вобшуку супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 8 камп'ютараў, адзін з супрацоўнікаў спецслужбаў у грамадзянскім ударыў Н.Радзіну ў твар[4].
Падчас сілавога разгона Плошчы-2010 Наталля Радзіна была збіта, ёй разбілі галаву[2].
У гэту ж ноч 20 снежня была затрымана ў рэдакцыі сайта charter97.org і змешчаная пад варту ў СІЗА КДБ. Пад канец снежня 2010 г. ёй прад’яўленае абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі)[2].
Міжнародная Амністыя назвала Наталлю Радзіну вязнем сумлення і запатрабавала яе вызвалення[5].
Правяла 1,5 месяца ў турме КДБ. 28 студзеня 2011 г[6]. журналістку вызвалілі да суда з умовай абмежавання перамяшчэнняў, і яна мусіла знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі ў г. Кобрын[6].
Скарыстаўшыся выклікам з Кобрына ў Мінск да следчага КДБ, Радзіна пакінула Беларусь. 1 красавіка яна была ў Маскве, але без дакументаў, якія засталіся ў КДБ.
Атрымаць дакументы Н. Радзіна змагла з дапамогай Упраўлення Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў у Расіі. Пасля прызнання Радзінай бежанцам па лініі ААН, першай дзяржавай, якая аказала ёй міжнародную падтрымку, сталі Нідэрланды. 28 ліпеня, пасля афармлення праязных дакументаў, яна вылецела з Масквы ў Амстэрдам, а праз тры дні паехала ў Літву. У гэтай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў быў зарэгістраваны сайт charter97.org. 4 жніўня Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве[7].
У верасні 2012 года Н.Радзіна адкрыла офіс рэдакцыі сайту «Хартыя'97» у Варшаве[1]. На сённяшні дзень журналістка жыве і працуе ў гэтым горадзе[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- У 2010 годзе намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» на прэмію «Свабода слова» ў намінацыі «За барацьбу супраць рэпрэсій і за дзейнасць, накіраваную на змяненне палітычнага клімату»[2][8].
- У кастрычніку 2011 г. стала лаўрэатам прэміі Камітэта абароны журналістаў «За свабоду прэсы»[9].
- У 2015 г. атрымала прэмію «Свабода прэсы» міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» за 2015 год[10].
Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[11].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Наталля Радзіна
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Наталля Радзіна
- ↑ Наталля Радзіна
- ↑ Мать Натальи Радиной: Я горжусь своей дочерью (фото)
- ↑ ПРЕСС-РЕЛИЗ
- ↑ 6,0 6,1 Наталля Радзіна выйшла з СІЗА КДБ
- ↑ Наталля Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве Крутой маршрут
- ↑ [Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3]
- ↑ Наталля Радзіна Наталля Радзіна атрымае прэмію Свабоды Прэсы
- ↑ Наталья Радина и Егор Мартинович стали лауреатами премии «Свобода прессы» организации «Репортеры без границ»
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131)
- Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3