Сяргей Аляксандравіч Галаўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксандравіч Галаўко
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1928(1928-06-10) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Аляксандравіч Галаўко (нар. 10 чэрвеня 1928, в. Малая Каўпеніца, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1978), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (спецыяльнасць «Сольныя спевы», 1952), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (спецыяльнасць «Французская мова», 1954).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1961, дацэнт кафедры замежных моў, у 1973—1988 — загадчык кафедры, з 1995 — прафесар кафедры раманскіх моў, адначасова ў 1973—2017 — мастацкі кіраўнік народнага мужчынскага вакальнага ансамбля «Чырвоны гваздзiк»).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання замежным мовам будучых эканамістаў; арганізацыя вышэйшай адукацыі ў Францыі; замежная эканамічная тэрміналогія; аналітыка-сінтэтычная апрацоўка эканамічных тэкстаў на французскай мове; педагагічнае майстэрства выкладчыка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» (1987).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Реформы университетского образования во Франции в конце 60-х — начале 70-х годов XX века (критический анализ) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Головко Сергей Александрович. ― Минск, 1978.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Головко Сергей Александрович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933―2008. ― Минск, 2008. — С. 90—91.
  • Вакальны ансамбль БДЭУ «Чырвоны гваздзік»: творчая і жыццёвая пазіцыя / С. А. Галаўко // Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. — 2007. ― № 5. ― С. 91―94.