Перайсці да зместу

Малая Каўпеніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Малая Каўпеніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 632 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225311
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204890024
Малая Каўпеніца на карце Беларусі ±
Малая Каўпеніца (Беларусь)
Малая Каўпеніца
Малая Каўпеніца (Брэсцкая вобласць)
Малая Каўпеніца

Мала́я Каўпе́ніца[1] (трансліт.: Malaja Kaŭpienica, руск.: Малая Колпеница) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета.

Размешчана за 5 км на поўнач ад Баранавіч, на скрыжаванні аўтадарог БрэстМінск і БаранавічыНавагрудак. Насельніцтва 791 жыхар, 306 гаспадарак (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як вёска. З 1602 года да 1831 года з’яўлялася ўласнасцю віленскага каталіцкага епіскапата.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1798 годзе 49 дамоў. Паводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма. У 1898 годзе працавалі З млыны, якія належалі Апанасевічам, Станкевічам і Галацкім. У 1913 годзе тут адбылося хваляванне сялян, якія адмовіліся перасяляцца на хутары.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 14 вяскоўцаў загінулі на франтах вайны.

У 1949 годзе арганізаваны калгас «За Савецкую Радзіму» (старшыня Антон Галаўко).

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[2].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуе сядзіба сельсавета, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, ашчадны банк, Дом быту, базавая школа, бібліятэка, Дом культуры.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.