Іван Якімавіч Міско
Іван Якімавіч Міско | |
---|---|
![]() фота Яўгена Колчава | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1932 (90 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | скульптар |
Вучоба | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Іва́н Які́мавіч Міско́ (22 лютага 1932, хут. Чамяры[1], цяпер вёска ў Слонімскім р-не) — беларускі скульптар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і лесніка. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1954—1957) у В. Б. Папова, А. К. Глебава і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1960—1966) у А. А. Бембеля, А. К. Глебава[2], часта сустракаўся з Заірам Азгурам[3].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Яго работам уласцівыя прастата кампазіцыі, лаканічнасць і строгасць пластычнай мовы[2].
З 1957 года экспануе свае творы на выстаўках. Пачынаючы з 1960-х гадоў касмічная тэма займае ўсё больш важнае месца ў яго творчасці[3].
Галоўнае месца ў творчасці займаюць партрэты сучаснікаў: Героя Сацыялістычнай Працы І. Куляша (1960), акадэмікаў А. Пракапчука (1960) і Ф. Фёдарава (1968), дзеячаў мастацтва Ф. Мадорава (1967), Я. Цікоцкага (1970) і Р. Шырмы (1978), касманаўтаў Ю. Гагарына (1968), П. Клімука, М. Гермашэўскага (абодва 1978), У. Кавалёнка, В. Руміна (абодва 1980), маці касманаўта А. Ц. Гагарынай (1979)[2][4].
Адзін з аўтараў Манумента ў гонар маці-патрыёткі (1975, сумесна з А. Заспіцкім, М. Рыжанковым, арх. А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР 1977)[2].
Аўтар праекта помнікаў І. Буйніцкаму ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, арх. М. Бурдзін), І. Кабушкіну ў г. Баранавічы (1973, арх. Ю. Градаў, Л. Левін), бюста П. Клімука ў Брэсце (1978, арх. С. Баткоўскі), надгроб'я Л. Бяды на Маскоўскіх могілках у Мінску (1979, арх. Ю. Казакоў)[2], Максіму Горкаму ў Цэнтральным дзіцячым парку г. Мінска (1981), адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле.
22 жніўня 2019 гістарычны цэнтр Слоніма ўпрыгожыла бронзавая статуя Льва Сапегі. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін[5].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР[6]
- Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1977)[4] і Беларусі
- Народны мастак Беларусі (2008)[7]
- Медаль Францыска Скарыны (2002)[1]
- Сябра Саюза мастакоў СССР[8] і Беларускага саюза мастакоў.
- Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1976)[1]
У Слоніме адкрыты музей І. Я. Міско, куды скульптар перадаў частку сваіх твораў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Зачарованный космосом Архівавана 4 сакавіка 2016. // Союзное государство, июнь 2006, стр. 98-100
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ 3,0 3,1 Скульптор Иван Миско: Сегодня все мое время уходит не на творчество, а на поиск средств Архівавана 28 ліпеня 2010. (руск.)
- ↑ 4,0 4,1 Космическое притяжение. Белорусского скульптора Ивана Миско увлекли за собой звездные миры и их отважные покорители(недаступная спасылка) // «Рэспубліка», 3 августа 2005
- ↑ У Слоніме паставілі помнік Льву Сапегу // «Наша Ніва», 22 жніўня 2019
- ↑ Архив событий — 22 февраля (руск.)
- ↑ Президент Республики Беларусь отметил государственными наградами около 50 человек (руск.)
- ↑ Миско Иван Якимович, АртРу.инфо Архівавана 19 снежня 2011. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чыгрын С. У Слоніме будзе музей Івана Міско // Белорусская нива, 19 окт. 2006.
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Чамярах (Слонімскі раён)
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Народныя мастакі Беларусі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Беларусі