Сяргей Барысавіч Неўмывакін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Барысавіч Неўмывакін
Дата нараджэння: 17 красавіка 1930(1930-04-17) (89 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Сяргей Барысавіч Неўмыва́кін (17 красавіка 1930, с. Белаводскае, Калінінскі раён, Фрунзенская вобласць, цяпер Чуйская вобласць, Кыргызстан) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. У 19611967 працаваў у Душанбэ, з 1967 года ў Мінску: галоўны архітэктар праектаў, начальнік аддзела праектнага інстытута «Белдзіпрагандаль», з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: гандлёвыя цэнтры па вул. Маскоўскай у Брэсце (1977), па вул. Ракасоўскага ў Пінску (1990, у сааўтарстве), па Ракаўскай шашы (1984, у сааўтарстве) і ў жылым раёне Паўдневы Захад 1 і 2 у Мінску (1982, 1984, у сааўтарстве), Рэспубліканскі спартыўны комплекс «Раўбічы» (19731986), Палац шахмат па вул. К. Маркса (1982) у Мінску, клуб-сталовая (1982, у сааўтарстве), медыцынскі блок і добраўпарадкаванне пляжа санаторыя «Беларусь» у Місхоры, рэканструкцыя будынкаў ГУМа (1984) і ЦУМа (1990, абодва ў сааўт.) у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Неўмывакін Сяргей Барысавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.