Сяргей Віктаравіч Вадзяновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Вадзяновіч)
Футбол
Сяргей Вадзяновіч
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Вадзяновіч
Нарадзіўся 2 мая 1995(1995-05-02)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Івацэвічы
Нумар 24
Маладзёжныя клубы
  Беларусь Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2017 Беларусь Белшына (Бабруйск) 44 (0)
2016   Беларусь Дынама (Брэст) 5 (0)
2018—2022 Беларусь Хваля (Пінск) 107 (3)
2023— Беларусь Івацэвічы 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2015

Сяргей Вадзяновіч (нар. 2 мая 1995) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Івацэвічы».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у івацэвіцкай ДЮСШ, вучыўся ў футбольным класе мінскага сувораўскага вучылішча. З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 11 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Гомеля» (1:2). У сезоне 2015 выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе ў чэмпіянаце толькі тры разы выйшаў на замену.

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну», дзе стаў асноўным іграком, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2017 гуляў за бабруйскую каманду ў другім дывізіёне.

У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[4]. У сакавіку 2019 года падоўжыў пагадненне з пінскім клубам[5]. З цягам часу ў пінскім клубе стаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы.

У лютым 2020 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Хваляй»[6]. У 2020—2021 гадах працягваў гуляць пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з пінскім клубам яшчэ на год[7]. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года[8].

У пачатку 2023 года далучыўся да «Івацэвічаў».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Белшына Беларусь 9 0
2013 дубль Белшына Беларусь 20 3
2014 Д1 Белшына Беларусь 8 0
2015 Д1 Белшына Беларусь 3 0
2016 (1) Д1 Дынама Беларусь 5 0
2016 (2) Д1 Белшына Беларусь 14 0
2017 Д2 Белшына Беларусь 19 0
2018 Д2 Хваля Беларусь 23 2
2019 Д2 Хваля Беларусь 22 0
2020 Д2 Хваля Беларусь 23 0
2021 Д2 Хваля Беларусь 23 1
2022 Д2 Хваля Беларусь 16 0

Зноскі