Сяргей Віктаравіч Вадзяновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сяргей Вадзяновіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Вадзяновіч
Нарадзіўся 2 мая 1995(1995-05-02)[1] (23 гады)
Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Хваля
Нумар 23
Кар’ера
Моладзевыя клубы
  Сцяг Беларусі Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера*
2012 — 2017 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 44 (0)
2016   Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 5 (0)
2018 — Сцяг Беларусі Хваля (Пінск)
Нацыянальная зборная**
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 6 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 лютага 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2015.

Сяргей Вадзяновіч (нар. 2 мая 1995, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у івацэвіцкай ДЮСШ, вучыўся ў футбольным класе мінскага сувораўскага вучылішча. З 2012 года выступае за дубль «Белшыны». 11 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Гомеля» (1:2). У сезоне 2015 выступаў у асноўным за дубль, у асноўнай камандзе ў чэмпіянаце толькі тры разы выйшаў на замену.

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну», дзе стаў асноўным іграком, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2017 гуляў за бабруйскуб каманду ў другім дывізіёне.

У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезону з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Белшына Сцяг Беларусі 9 0
2013 дубль Белшына Сцяг Беларусі 20 3
2014 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 8 0
2015 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 3 0
2016 (1) Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 5 0
2016 (2) Д1 Белшына Сцяг Беларусі 14 0
2017 Д2 Белшына Сцяг Беларусі 19 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]