Сяргей Валянцінавіч Бандарэнка
| Поўнае імя | Сяргей Валянцінавіч Бандарэнка | ||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
19 мая 1994[1] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 183 см[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 77 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Сяргей Бандарэнка (нар. 19 мая 1994, Смаргонь) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Зеленаград».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў «Смаргоні», гуляючы ў 2009 годзе за дубль. Пасля далучыўся да структуры мінскага «Дынама», у 2011―2012 гадах гуляў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а пасля таго як ён спыніў існаванне ў 2012 годзе аддаваўся ў арэнды «Смаргоні» і «Бярозе-2010». У 2014 годзе далучыўся да «Смаргоні» на трывалай аснове, замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Першай лізе.
У ліпені 2018 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[3], дзе таксама стаў асноўным іграком. У пачатку 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў клуб. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:2). У далейшым стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і «Смаргонню», а ў сакавіку адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[4]. Па выніках сезона 2022 дапамог «Кайсару» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў клуб.
У 2023 годзе далучыўся да аматарскага клуба «Зеленаград», за які выступаў у чэмпіянаце Масквы.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2009 | дубль | Смаргонь | 5 | 0 | |
| 2011 | Д3 | Дынама-2 | 27 | 2 | |
| 2012 | Д3 | Дынама-2 | 34 | 8 | |
| 2013 | Д2 | Смаргонь | 14 | 1 | |
| 2014 | Д2 | Бяроза-2010 | 24 | 1 | |
| 2015 | Д2 | Смаргонь | 28 | 1 | |
| 2016 | Д2 | Смаргонь | 24 | 2 | |
| 2017 | Д2 | Смаргонь | 26 | 0 | |
| 2018 (1) | Д2 | Смаргонь | 13 | 1 | |
| 2018 (2) | Д2 | Лакаматыў | 13 | 0 | |
| 2019 | Д2 | Лакаматыў | 27 | 3 | |
| 2020 | Д2 | Лакаматыў | 25 | 3 | |
| 2021 | Д1 | Смаргонь | 24 | 1 | |
| 2022 | Д2 | Кайсар | 23 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergey Bondarenko // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/408605
- ↑ а б https://www.teams.by/-/player-2703/
- ↑ «Локомотив» арендовал Санца и подписал Сергея Бондаренко (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Бондаренко подписал контракт с "Кайсаром" (руск.). football.by (21 сакавіка 2022). Праверана 11 красавіка 2024.