Сяргей Віктаравіч Туранок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Туранок
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Туранок
Нарадзіўся 23 сакавіка 1986(1986-03-23) (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 193 см
Вага 100 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Белшына
Нумар 24
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2003 Сцяг Беларусі Лівадыя (Дзяржынск) 12 (-18)
2004 — 2005 Сцяг Беларусі Тарпеда-СКА (Мінск) 10 (-1)
2006 Сцяг Беларусі Камунальнік (Жлобін) 11 (-7)
2007 — 2008 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 0 (0)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 50 (-51)
2011 — 2013 Сцяг Беларусі Гарадзея 54 (-44)
2014 Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 30 (-36)
2015 — 2018 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 62 (-74)
2019 — Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2019.


Сяргей Туранок (нар. 23 сакавіка 1986, Антосіна, Дзяржынскі раён) — беларускі футбаліст, брамнік бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў дзяржынскай «Лівадыі», пазней далучыўся да мінскага «Тарпеда-СКА», дзе гуляў за дубль. Застаўся ў камандзе пасля таго, як яна ў 2005 годзе перайшла ў Другую лігу, і дапамог ёй выйграць турнір, але пасля гэтага сталічны клуб спыніў існаванне, і Туранок стаў іграком жлобінскага «Камунальніка».

У 2007—2008 гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», пасля далучыўся да першалігавага светлагорскага «Хіміка». Па выніках сезону 2010 быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі. У 2011 годзе стаў іграком «Гарадзеі», якая дэбютавала ў Першай лізе. У складзе «Гарадзеі» спачатку быў асноўным брамнікам, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі і ў 2014 годзе вярнуўся ў «Хімік».

У пачатку 2015 года стаў іграком «Іслачы», якой у якасці асноўнага брамніка дапамог перамагчы ў Першай лізе. Пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу застаўся ў якасці другога брамніка. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (1:3). Усяго ў сезоне 2016 згуляў у чатырох матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[1]. У сезоне 2017 стаў часцей з’яўляцца на полі, правёў 12 матчаў. У сезоне 2018 быў асноўным брамнікам, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў стартавы склад. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[2].

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[3].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 Д3 Лівадыя Сцяг Беларусі 12 -18
2004 дубль Тарпеда-СКА Сцяг Беларусі 11 -4
2005 Д3 Тарпеда-СКА Сцяг Беларусі 10 -1
2006 Д3 Камунальнік Сцяг Беларусі 11 -7
2007 дубль Тарпеда Сцяг Беларусі 22 -26
2008 дубль Тарпеда Сцяг Беларусі 27 -25
2009 Д2 Хімік Сцяг Беларусі 23 -18
2010 Д2 Хімік Сцяг Беларусі 27 -33
2011 Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 22 -23
2012 Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 19 -10
2013 Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 13 -11
2014 Д2 Хімік Сцяг Беларусі 30 -26
2015 Д2 Іслач Сцяг Беларусі 29 -24
2016 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 4 -10
2017 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 12 -17
2018 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 17 -23

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]