ФК Адзінства Дзяржынск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Лівадыя Дзяржынск)
Адзінства Дзяржынск
ФК Лівадыя Дзяржынск.gif
Заснаваны 1999
Горад Дзяржынск, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 1100
Галоўны трэнер Канстанцін Яшчанка
Чэмпіянат Другая ліга
2023 9 месца ў дывізіёне Мінскай вобласці

«Адзінства» — беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 1999 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 1999 годзе пад назвай «Лівадыя». Спачатку выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці.

З 2003 года клуб гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, дзе найлепшым дасягненнем стала трэцяе месца ў сезоне 2008. Нападнік «Лівадыі» Аляксей Хадневіч пры гэтым стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У красавіку 2015 года стала вядома аб тым, што клуб змяніў назву на «Крутагор’е» і стаў прадстаўляць Дзяржынскі раён[1]. У пачатку 2016 года «Крутагор’е» вырашыла не заяўляцца ў Другую лігу[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3].

Асноўная каманда пасля адмовы ад удзелу ў Другой лізе спыніла існаванне, у той час як другая каманда пад назвай «Лівадыя-Юні» працягнула выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаўшы асноўнай камандай. У 2020 годзе была вернута назва «Лівадыя».

У 2021 годзе ў выніку рэформы Другой лігі каманда зноў апынулася ў трэцім дывізіёне, пры гэтым змяніла назву на «Адзінства». У матчы 7-га тура з клубам «Крупкі-ДРБУ-164» у «Адзінства» не было запаснога брамніка ў заяўцы. Пасля чырвонай карткі брамніку на 50-й хвіліне матча, у браму ўстаў палявы ігрок.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999—2014: «Лівадыя» (Дзяржынск)
  • 2015: «Крутагор’е» (Дзяржынскі раён)
  • 2016—2019: «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск)
  • 2020—2021: «Лівадыя» (Дзяржынск)
  • з 2021: «Адзінства» (Дзяржынск)

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 2 20 15 2 3 47–23 47
2003 Другая (Д3) 9 22 7 5 10 24–39 26 1/32 фіналу
2004 Другая (Д3) 6 24 13 2 9 31–34 41 1/32 фіналу
2005 Другая (Д3) 7 26 11 8 7 30–26 41 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 10 32 10 7 15 35–50 37 1/32 фіналу
2007 Другая (Д3) 9 30 10 7 13 30–44 37 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 3 30 16 6 8 46–32 54 1/64 фіналу
2009 Другая (Д3) 11 26 5 11 10 28–33 26 1/32 фіналу
2010 Другая (Д3) 17 34 5 6 23 25–81 21 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 7 30 12 6 12 35–39 42 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 14 38 12 3 21 47–72 39 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 8 24 6 8 10 25–44 26 1/32 фіналу
2014 Другая — Б (Д3) 9 22 8 3 11 29–39 27 1/32 фіналу
Матчы за 17 месца[A] 18 2 0 1 1 4–5
2015 Другая — Б (Д3) 9 18 4 3 11 21–49 15 1/32 фіналу
Матчы за 17 месца[B] 18 2 0 2 0 4–4
2016 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 22 12 1 9 48–40 37
2017 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 18 15 1 2 69–12 46
2018 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 18 13 1 4 46–28 40
2019 Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група А (Д4) 2 14 8 4 2 31–17 28 Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д4) 6 14 4 3 7 23–48 15
2020 Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група Б (Д4) 6 16 4 4 8 30–45 16
2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) 7 18 6 3 9 32–54 21 1/128 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 14 1 0 0 1 0–1
2022 Другая — Мінская вобласць — Поўнач (Д3) 4 14 7 1 6 46–26 22 1/32 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 7 2 2 0 0 8–2
2023 Другая — Мінская вобласць — Поўнач (Д3) 5 14 6 1 7 27–25 19 1/32 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 9 2 2 0 0 6–0
  1. Стыкавыя матчы супраць клуба «Прыазёр’е» (Верхнядзвінск), які заняў 9 месца ў групе А (0:1, 4:4).
  2. Стыкавыя матчы супраць клуба «Рагачоў-МК», які заняў 9 месца ў групе А (1:1, 3:3 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Ливадия» сменила название на «Крутогорье» (руск.). offside.by.(недаступная спасылка)
  2. Главный тренер «Крутогорья»: «Вероятность участия команды во второй лиге где-то 2 процента» (руск.). by.tribuna.com (10 лютага 2016). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  3. Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд (руск.). football.by (19 красавіка 2016). Праверана 13 кастрычніка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]