Сяргей Лявонцьевіч Гаранін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Лявонцьевіч Гаранін
Дата нараджэння 28 мая 1965(1965-05-28) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Лявонцій Якаўлевіч Гаранін
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар

Сяргей Лявонцьевіч Гаранін (нар. 28 мая 1965, Петразаводск) — беларускі літаратуразнавец. Спецыяліст па гісторыі беларускай мовы і літаратуры XIV—XVII стагоддзяў. Кандыдат філалагічных навук (1997), дацэнт[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 мая 1965 года ў Петразаводску (Расія)[1]. Сын літаратуразнаўца Лявонція Гараніна.

Скончыў у 1993 годзе МДПІ імя М. Горкага, у 1996 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Абараніў у 1997 годзе кандыдацкую дысертацыю: «Жанр хаджэнняў у беларускай літаратуры XIV—XVI стст.»[1].

У 1996—2005 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. У 1997—2008 гадах дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДПУ імя М. Танка. Галоўны інспектар Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі. У 2008—2015 гадах працаваў у Інстытуце мовы і літаратуры НАН Беларусі: загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры, намеснік дырэктара. Працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ[1].

Затрыманы ў ліку 44 супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі падчас аблавы КДБ у межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі[2]. Адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту на Акрэсціна па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў)[3]. Пасля аблавы дырэктараў інстытутаў выклікалі ў Прэзідыум Акадэміі навук і патрабавалі звольніць тых, хто пасля нядаўняй апынуўся на «сутках». Сярод звольненых аказаўся і Сяргей Гаранін[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе ўсходнеславянскае пісьменства XI—XVIII стагоддзяў, нацыянальную адметнасць пісьменства позняга Сярэднявечча, станаўленне арыгінальнай беларускай літаратуры і яе сувязі з утварэннем беларускай народнасці, займаецца публікацыяй помнікаў даўняга пісьменства Беларусі і беларускай літаратуры эпохі Вялікага Княства Літоўскага[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Шляхамі даўніх вандраванняў: гістарычна-тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры XII-XVI стагоддзяў. Мінск, 1999.
Археаграфічныя выданні (у складзе калектыву)
  • Дыярыушы XVII стагоддзя (1594—1707 гады): Самуэль Маскевіч, Багуслаў Маскевіч, Піліп Абуховіч, Міхал Абуховіч, Тэадор Абуховіч. Мінск, 2016 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага, XV—XVII стст. Мінск, 2015 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI—XV стст. Мінск, 2013 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск, 2011 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Літаратура XI—XVI стагоддзяў. Мінск, 2011; 2012 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 1).
  • Літаратура XVII—XVIII стагоддзяў. Мінск, 2012 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 2).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]