Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі
Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | schoolmaster, выкладчык |
Дата нараджэння | 15 мая 1984 (40 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | «Press Club Belarus» |
Альма-матар | |
Партыя |
Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі (15 мая 1984) — фінансавы дырэктар «Press Club Belarus», палітвязень, затрыманы і абвінавачаны ў час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Палітычны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]Быў затрыманы 22 снежня 2020 года ў сядзібе «Press Club Belarus». У яго загарадным даму прайшоў ператрус, па выніках якога былі забраны ўсе наўтбукі ды банкаўскія карты.
Пасля затрымання Альшэўскага даставілі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў . Спачатку змясцілі ў ізалятар на вул. Акрэсціна, а затым перавялі ў СІЗА-1 у Мінску. 31 снежня 2020 года стала вядома, што ямму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»[3][4].
13 студзеня 2021 года сумеснай заяваю адзінадцацці арганізацыяў (праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва ды інш.) Альшэўскі разам з іншымі арыштаванымі супрацоўнікамі «Press Club Belarus» быў прызнаны палітычным зняволеным[5].
19 жніўня 2021 года Альшэўскі і супрацоўнікі «Прэс-клубу» выйшлі на волю паводле памілавання[6].
Зноскі
- ↑ „З 7 баламі ідуць у аграрыі. А потым каровы ў гнаі“ — экс-чыноўнік тлумачыць, што з адукацыяй ня так — 1954. Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Кандыдат ад АГП Альшэўскі даказаў парушэньні выбарчага заканадаўства на ўчастку ў Дзятлава — 1996. Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-alszeuski
- ↑ https://www.svaboda.org/a/31116945.html
- ↑ Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
- ↑ facebook.com/pressclubbelarus
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Сяргей Альшэўскі(бел. (тар.)) |