Сяргей Віктаравіч Туранок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Туранок)
Футбол
Сяргей Туранок
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Туранок
Нарадзіўся 23 сакавіка 1986(1986-03-23)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Вага 96 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Пасада трэнер брамнікаў дубля
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь Лівадыя (Дзяржынск) 12 (-18)
2004—2005 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 10 (-1)
2006 Беларусь Камунальнік (Жлобін) 11 (-7)
2007—2008 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 0 (0)
2009—2010 Беларусь Хімік (Светлагорск) 50 (-51)
2011—2013 Беларусь Гарадзея 54 (-44)
2014 Беларусь Хімік (Светлагорск) 30 (-36)
2015—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 62 (-74)
2019—2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (-35)
2021 Беларусь Маладзечна 15 (-6)
2022— Беларусь Адзінства (Дзяржынск) 9 (-10)
Трэнерская кар’ера
2022— Беларусь Іслач (Мінскі раён) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 снежня 2022.

Сяргей Туранок (нар. 23 сакавіка 1986, Антосіна, Дзяржынскі раён) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клуба «Іслач».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў дзяржынскай «Лівадыі», пазней далучыўся да мінскага «Тарпеда-СКА», дзе гуляў за дубль. Застаўся ў камандзе пасля таго, як яна ў 2005 годзе перайшла ў Другую лігу, і дапамог ёй выйграць турнір, але пасля гэтага сталічны клуб спыніў існаванне, і Туранок стаў іграком жлобінскага «Камунальніка».

У 2007—2008 гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», пасля далучыўся да першалігавага светлагорскага «Хіміка». Па выніках сезона 2010 быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі. У 2011 годзе стаў іграком «Гарадзеі», якая дэбютавала ў Першай лізе. У складзе «Гарадзеі» спачатку быў асноўным брамнікам, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі і ў 2014 годзе вярнуўся ў «Хімік».

У пачатку 2015 года стаў іграком «Іслачы», якой у якасці асноўнага брамніка дапамог перамагчы ў Першай лізе. Пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу застаўся ў якасці другога брамніка. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (1:3). Усяго ў сезоне 2016 згуляў у чатырох матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[2]. У сезоне 2017 стаў часцей з’яўляцца на полі, правёў 12 матчаў. У сезоне 2018 быў асноўным брамнікам, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў стартавы склад. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[3].

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[4]. У сезоне 2019 чаргаваўся на полі з Уладзімірам Пяцігорцам, па выніках чэмпіянату дапамог «Белшыне» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[5]. Пачынаў сезон 2020 асноўным брамнікам, але з лета саступіў месца ў складзе Аляксею Харытановічу. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Белшыну»[6].

У красавіку 2021 года далучыўся да «Маладзечна», дзе гуляў да канца сезона[7]. У лютым 2022 года папоўніў склад дзяржынскага «Адзінства»[8].

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе, гуляючы ў «Белшыне», выступаў таксама ў якасці трэнера.

З чэрвеня 2021 года пачаў правацаць з брамнікамі ў дзіцячай школе «Іслачы»[9]. У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клуба[10]. У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B[11].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 Д3 Лівадыя Беларусь 12 -18
2004 дубль Тарпеда-СКА Беларусь 11 -4
2005 Д3 Тарпеда-СКА Беларусь 10 -1
2006 Д3 Камунальнік Беларусь 11 -7
2007 дубль Тарпеда Беларусь 22 -26
2008 дубль Тарпеда Беларусь 27 -25
2009 Д2 Хімік Беларусь 23 -18
2010 Д2 Хімік Беларусь 27 -33
2011 Д2 Гарадзея Беларусь 22 -23
2012 Д2 Гарадзея Беларусь 19 -10
2013 Д2 Гарадзея Беларусь 13 -11
2014 Д2 Хімік Беларусь 30 -26
2015 Д2 Іслач Беларусь 29 -24
2016 Д1 Іслач Беларусь 4 -10
2017 Д1 Іслач Беларусь 12 -17
2018 Д1 Іслач Беларусь 17 -23
2019 Д2 Белшына Беларусь 15 -13
2020 Д1 Белшына Беларусь 9 -22
2021 Д3 Маладзечна Беларусь 15 -6
2022 Д3 Адзінства Беларусь 9 -10

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]