Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-Зосін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Фёдаравіч Давідовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 20 ліпеня 1942(1942-07-20) (76 гадоў)
Месца нараджэння: в. Карпілаўка, Лагойскі раён, Мінская вобласць
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, мастак
Мова твораў: беларуская

Сяргей Фёдаравіч Давідовіч (20 ліпеня 1942, Карпілаўка) — беларускі паэт і мастак-жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З юнацкіх гадоў пераехаў у Мінск. Працаваў у праваахоўных органах: прайшоў шлях ад сэржанта да палкоўніка. Скончыў Мінскую Вышэйшую школу МУС (1982). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ 12-га склікання, старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РБ.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў1994) і Беларускага Саюза мастакоў (з 1995).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1990-х выдаў зборнікі вершаў «Спасцігнуў я тайну», «Люстэрка лёсу», паэтычна-празаічныя кнігі «Нясу свой крыж», «Горкая кропля», напісаў больш за 30 паэм, сярод якіх «Зона», «Адкрыты ліст», «Маналог», «Лёс лесу». Паводле М. Шавыркінай, паэзія Сяргей Давідовіча ўяўляе сабой «філасофскі роздум над нашым учора і сёння, над лёсам народа, гэта балючыя пытанні пра будучыню Бацькаўшчыны…»[1]. Асобныя вершы паэта пакладзеныя на музыку Яўгенам Глебавым, Ігарам Лучанком, Валерыем Івановым, Леанідам Захлеўным.

Як мастак-жывапісец працуе ў жанры тэматычнай карціны-пейзажа («Вясна», «Курапаты», «Лагойшчына», «Карпілаўка»), карціны грамадзянскай тэматыкі («Трэба выжыць, Беларусь», «Мама-выратавальніца», «Чарнобыльская пастка», «Першамай-86», «Чарнобыльскі гулівэр» і інш.)

Напісаў сцэнарый для беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам».

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Шавыркіна, М. Летапіс Сяргея Давідовіча // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 75.
  2. Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.) . Naviny.by (6 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шавыркіна, М. Летапіс Сяргея Давідовіча // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 75.
  • Сяргей Фёдаравіч Давідовіч на сайце Віртуальнага музея горада Лагойска

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]