Сяргей Фёдаравіч Русаковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Фёдаравіч Русаковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік

Сяргей Фёдаравіч Русаковіч (1912, в. Асавец, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Любанскі раён, Мінская вобласць — пасля 1937, ГУЛАГ) — беларускі празаік, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 годзе паступіў у МБПТ. Быў членам літаратурнага гуртка навучэнцаў тэхнікума. Восенню 1931 года разам з З. Астапенкам, С. Астрэйкам, У. Дудзіцкім, Л. Калюгам, У. Сядурам і некаторымі іншымі «забастоўшчыкамі» за ўцёкі «з прарыву» па збіранні мерзлай бульбы ў калгасе «Сцяпянка» выключаны з тэхнікума з «воўчым білетам» як «нацдэм». У 1931 годзе паступіў у БДУ, але неўзабаве кінуў вучобу. Працаваў перакладчыкам Ваеннага выдавецтва. Арыштаваны 23.2.1933 года ў Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 63б, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 10.8.1933 года як «член контр­рэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна пакарання ў папраўча-працоўных лагерах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956 года. Асабовая справа С. Русаковіча № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Вясной 1931 года ў часопісе «Узвышша» апублікаваў апавяданне «Крумкач». М. Кавыль пісаў, што ў апавяданні «Крумкач» у «замаскіраванай форме [С. Русаковіч] крытыкаваў маскалёў, якіх у народзе называлі крумкачамі…».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]