Казлоўшчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Казлоўшчына
Ghetto Kozlovshchina (Dyatlovo District) 1a.jpg
Помнік на месцы гета
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
1 656 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Аўтамабільны код
4
Казлоўшчына на карце Беларусі ±
Казлоўшчына (Беларусь)
Казлоўшчына
Казлоўшчына (Гродзенская вобласць)
Казлоўшчына

Казлоўшчына[2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на аўтадарозе СлонімДзятлава. У 20 км да поўдня ад Дзятлава, 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім на лініі БаранавічыВаўкавыск. Насельніцтва 1 656 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Казлоўчына згадваецца ў XVIII ст. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. Станам на 1773 тут існавала ўніяцкая царква.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Казлоўчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 2-й пал. XІХ ст. тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 42 двары, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.

У Першую сусветную вайну Казлоўшчыну занялі нямецкія войскі. Цягам 19191920 мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 86 двароў.

У 1939 Казлоўшчына ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам раёна1960 у Дзятлаўскім раёне). У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1948 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасці.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае бальніца.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  4. Валерый Шаблюк. Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 13.
  5. Валерый Шаблюк. Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 12.
  6. Козловщина // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]