Сяргей Якаўлевіч Кілін
Сяргей Якаўлевіч Кілін | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1952 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка, квантавая оптыка, квантавая інфарматыка |
Месца працы | Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ |
Альма-матар | БДУ |
Навуковы кіраўнік | Барыс Іванавіч Сцяпанаў |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сяргей Якаўлевіч Кілін (нар. 18 мая 1952, Гомель) — беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2006), акадэмік НАН Беларусі (2014, квантавая інфарматыка; чл.-кар. з 2009). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу (1982), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1974). З 1974 — У Інстытуце фізікі АН БССР, з 1994 — загадчык лабараторыі. Адначасова з 1992 — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2008 — намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, з 2012 — галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, з 2014[1] да 2022 года[2] — Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова ў 2005—2011 — старшыня Беларускага фізічнага таварыства.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і на яе аснове прадказаў і растлумачыў шэраг эфектаў і з’яў, якія назіраліся пры выпусканні фатонаў адзінкавымі атамамі і малекуламі ў розных асяроддзях: эфект групоўкі і антыгрупоўкі разначастотных фатонаў, «замарожванне» спарадычнага распаду ў фатонных крышталях, генерацыю сціснутых і іншых некласічных станаў у шматфатонных працэсах, ўзнікненне салітонападобных імпульсаў ў вымушаным камбінацыйным рассеянні, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў, падаўленне квантавага дынамічнага тунэлявання лазерным выпраменьваннем, аднаатамную аптычную бістабільнасць у мікрарэзанатарах. Распрацаваў новыя метады і сістэмы для квантавых інфармацыйных тэхналогій. Прапанаваў новыя схемы і пратаколы квантавай крыптаграфіі і квантавай тэлепартацыі, даказаў перавага кюбітавага кадавання ў параўнанні з іншымі базісамі, абгрунтаваў новую меру пераблытанасці шматкюбітных сістэм, прапанаваў рашэнне праблемы дэкагерэнтнасці, якая прадстаўляе адну з асноўных перашкод на шляху стварэння квантавых працэсараў. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп’ютара і іншых квантава-інфармацыйных прыладаў (квантавага паўторніка, квантавай памяці) на аснове адзіночных цэнтраў «азот-вакансія» (NV-цэнтраў) у алмазе. Пад яго кіраўніцтвам створана першая ў СНД валаконна-аптычная сістэма квантавай крыптаграфіі, якая ажыццяўляе квантавы размеркаванне ключа на адлегласць да дзесяці кіламетраў на аснове генерацыі, квантавага кадавання ў часовыя інтэрвалы, перасылкі і рэгістрацыі квантавых бітаў ў выглядзе аднафатонных імпульсаў.
Аўтар больш за 460 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Квантовая оптика. Поля и их детектирование. Минск, 1990.
- Квантовая информация // УФН. 1999. Т. 169, № 5.
- Quanta and information // Progress in Optics. 2001. Vol. 42.
- Quantum Communication and Security. Gdansk, 2006.
- Квантовая криптография: идеи и практика. Минск, 2007.
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за цыкл артыкулаў «Квантавая тэорыя рэзананснага рассейвання лазернага выпраменьвання». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Квантавая электрадынаміка і кагерэнтныя ядзерныя працэсы ў асяроддзі: квантавая і ядзерная оптыка».
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2014)[3].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль акадэміка С. Я. Кіліна на сайце НАН Беларусі
- Сяргей Якаўлевіч Кілін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Беларусі
- Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Беларускае фізічнае таварыства