Сяржук Сыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяржук Сыс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1962
Месца нараджэння:
Муж: Галіна Дубянецкая[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, паэт, журналіст
Мова твораў: беларуская
Узнагароды:

Сяржук Сыс (нар. 1962, в. Пракісель, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Жыве ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вершы С. Сыса друкаваліся ў літаратурных выданнях Беларусі, альманаху «Тутэйшыя», «ЛіМ», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь» і інш. Аўтар кніг вершаў «Стрэмка» (2011)[1] і «Павук» (2014). Творы перакладаліся на англійскую, польскую, рускую, украінскую, літоўскую і сербскую мовы.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008).
  • Пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009).[2]
  • Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з кастрычніка 2010).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сыс Сяржук // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Сыс Сяргей // Камунікат: Нашы аўтары — Эл.рэсурс http://kamunikat.org

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]