Сярэднешатландская нізіна
Сярэднешатландская нізіна | |
---|---|
Каардынаты: 56°00′ пн. ш. 4°00′ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Вялікабрытанія |
Сярэднешатландская нізіна (англ.: Central Lowlands) — нізінныя раёны ў паўночнай частцы вострава Вялікабрытанія, якая раздзяляе Паўночна-Шатландскае нагор’е і Паўднёва-Шатландскае ўзвышша. На паўночным захадзе мяжой лічыцца лінія ад Дамбартана да Стонхейвена[1]. Заходні бераг нізіны абмежаваны залівам Ферт-оф-Клайд; ва ўсходні ўразаюцца Ферт-оф-Тэй і Ферт-оф-Форт.
Нізіна складзена чырванаколернымі пясчанікамі, сланцамі і вапнякамі, перакрытымі чахлом марэны. Месцамі сустракаюцца астанцавыя кражы і ўзгоркі пераважна са старажытных вывергнутых парод. Маюцца радовішчы каменнага вугалю. Па схілах кражаў і ўзгоркаў — хваёвыя і бярозавыя лясы, верасовыя пусткі[2].
Нізіна густа населена. На ёй размешчаны найбуйнейшыя гарады Шатландыі: Глазга і Эдынбург, а таксама драбнейшыя Стэрлінг, Данды і іншыя. У гістарычны раён Лоўленд таксама ўключаюць Паўднёва-Шатландскае ўзвышша[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Lowlands (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
- ↑ Среднешотландская низменность (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі