Сімвал (літаратуразнаўства)
Сы́мбаль (грэч. σύμβολον — умоўны знак) — троп, адзін з відаў паэтычнага іншасказання, умоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з'явы, паняцця пэўным прадметным ці слоўна-вобразным знакам. Сімволіка ўзнікла ў глыбокай старажытнасці. У якасці сімвалаў выступалі пэўныя прадметы, расліны, жывёлы, з'явы прыроды, колеры і г. д. Так, здаўна ва ўсходніх славян хлеб-соль з'яўляецца сімвалам гасціннасці, сокал і арол — бясстрашша, дуб — моцы, чорны колер — жалобы і г. д. Народная сімволіка значна ўзбагацілася за кошт міфаў, казак, легендаў. Сімвал характарызуецца шматзначнасцю і можа быць адрасаваны да розных з'яў рэчаіснасці. Гэтым ён адрозніваецца ад алегорыі. Сувязь алегорыі з паняццем таксама ўмоўная, аднак гэтая ўмоўнасць тут мае цалкам адназначны характар, адносіцца толькі да адной нейкай з'явы ці паняцця.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.