Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна
Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1957 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка |
Мова твораў | беларуская |
Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна, дзявоч. Рудабелец (нар. 31 жніўня 1957, в. Малейкі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская пісьменніца, журналістка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1979г), працавала ў раённым і абласным друку (газеты «Чачэрскі веснік» і «Гомельская праўда»). Жыве ў г. Мінск.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Вострасюжэтную псіхалагічную прозу С.Бязлепкінай умоўна можна падзяліць на творы пра сучаснасць і творы пра мінулае, у якіх адлюстраваны лёсы звычайных людзей на фоне буйных гістарычных падзей. Аповесці і апавяданні Святланы Бязлепкінай друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Неман», а таксама ў газетах «ЛіМ», «Звязда» і іншых выданнях.
«Гераіні Святланы Бязлепкінай (апавяданні „Па законе фотагеніі“ і „Перадкалядная гісторыя“) — сучасныя гараджанкі, прафесіяналы ў сваёй справе, самастойныя, не залежныя ні ад кога, здольныя імгненна прымаць рашэнні… Асабліва цікавы першы з твораў: на прыкладзе сямейнай пары акцёраў пісьменніца знаёміць з тонкасцямі сцэнічных пастановак і адкрывае сакрэты кінематаграфічнага мастацтва. Гэта ўнікальны досвед, што зазвычай застаецца па-за кадрам, па той бок кулісаў, а тут чытач нібы сам трапляе ў багемны асяродак — настолькі змястоўна, каларытна, з гумарам і жывой мовай ён апісаны, што верыш кожнаму слову… А праблемы, якія стаяць перад гераіняй твора, актуальныя для любой жанчыны: як знайсці кампраміс паміж сям’ёй і працай, падтрымаць веру ў сябе і сваю „геніяльнасць“ мужа і дапамагчы яму з кар’ерай, пры гэтым ахвяруючы ўласным талентам… Зрэшты, як застацца жанчынай, якую хацелася б абараніць і падтрымаць, у свеце, што пастаянна вымагае зусім іншых якасцяў — супрацьлеглых…» [1]
Стылістычна бездакорнае апавяданне «Урокі Шантанэ» прапануе чытачам Святлана Бязлепкіна. Багатая мова, дынамічны захапляльны сюжэт (дзеянне адбываецца ў Францыі ў 1-й палове мінулага стагоддзя), галоўны герой, настаўнік гісторыі, які адразу заваёўвае сімпатыі, — немагчыма адарвацца ад чытання, пакуль не перагорнеш апошнюю старонку. [2]
Аўтарка кнігі прозы «Чарнобыльская русалка» (1998):
- Донна Францэска з 9 «В»
- І прыйдзе дзень
- Ружы і Радзіма
- Памятай пра брыяфіліумы
- Алена Рэмбаўна
- Чарнобыльская русалка
- Анёл з пятага паверха
- Гданьская гісторыя
Удзельніца калектыўнага зборніка "Размова з люстэркам" (Мінск, Аверсэв, 2023) з апавяданнямі "Дыягназ" і "Таямніца гатэля «Раяль»".
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Кніга прозы «Чарнобыльская русалка» (1998)
Аповесці:
- У межах Нагорнай пропаведзі //Маладосць, 2000, № 5.
- Шазюбль, або проста гульня // Полымя, 2004, № 4. [3]
- Лінія Дзюранда // Маладосць, 2013, № 11
- Урокі Шантанэ // Полымя, 2019, № 8.
- Півонеманія // Полымя, 2023, № 3
Апавяданні:
- Майстра і Маруся // Маладосць, 1998, № 12
- Аднойчы ў Грамічэле" // Маладосць, 2006, № 6. [4]
- Венгерский проект // Неман, 2016, № 7.
- Однажды в Граммикеле // Неман, 2016, № 7.
- Па законе фотагеніі // Полымя, 2018, № 12.
- Перадкалядная гісторыя // Полымя, 2018, № 12.
- Дыягназ // Полымя, 2022, № 6.
- Таямніцы гатэля « Royal» // Полымя, 2022, № 10.
- Апошні шанс // Маладосць, 2023, № 1.
- Апокрыф, або Узыходжанне на Парнас // Маладосць, 2023, № 9.
Зноскі
- ↑ https://zviazda.by/be/news/20190116/1547616100-aglyad-litaraturnyh-chasopisau
- ↑ https://zviazda.by/be/news/20190918/1568801247-aglyad-litaraturnyh-chasopisau
- ↑ https://knihi.com/Sviatlana_Biazlepkina/Saziubl,_albo_prosta_hulnia.html
- ↑ https://knihi.com/Sviatlana_Biazlepkina/Adnojcy_u_Hramicele.html
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Будовіч Я. Агляд літаратурных часопісаў // Звязда. 18.09.2019.
- Будовіч Я. Агляд літаратурных часопісаў // Звязда. 16.01.2019.