Сяргей Іванавіч Васілёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Васілёнак)
Сяргей Іванавіч Васілёнак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 верасня 1902(1902-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1982(1982-04-15) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык літаратуры, фалькларыст
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Сяргей Іванавіч Васілёнак (нар. 23 верасня 1902, в. Запруддзе, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 15 красавіка 1982, Масква) — беларускі літаратуразнаўца, гісторык літаратуры і фалькларыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Уваходзіў у БелАПП. Працаваў у Віцебскім (1932—1934) і Магілёўскім педінстытутах. У 1940 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1941 года — дацэнт.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1960 гадах выкладаў беларускую літаратуру і фальклор у Маскоўскім універсітэце, потым у Гомельскім педінстытуце[1].

Працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1931 года. Складальнік зборніка «Беларускі эпас» (разам з М. Грынблатам і К. Кабашнікавым, 1959), хрэстаматыі для ВНУ «Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа» (з I. Гутаравым, 1959). Вывучаў гісторыю старажытнай беларускай літаратуры і фальклору[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 1. — С. 235. — 2000 экз. — ISBN 985-11-0334-9.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 104. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
  • Гарэлік Л. М. Васілёнак Сяргей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992. — Т. 1. Абуховіч — Ватацы. — С. 534. — 542 с.; іл.. — ISBN 5-85700-061-0.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 582. — 727 с. — 10 000 экз.
  • Васілёнак Сяргей Іванавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 538.
  • Васілёнак Сяргей Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 57.
  • Васілёнак Сяргей Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 35.