Сяргей Лявонцьевіч Гаранін
Сяргей Лявонцьевіч Гаранін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 мая 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Лявонцій Якаўлевіч Гаранін |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1997) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Сяргей Лявонцьевіч Гаранін (нар. 28 мая 1965, Петразаводск) — беларускі літаратуразнавец. Спецыяліст па гісторыі беларускай мовы і літаратуры XIV—XVII стагоддзяў. Кандыдат філалагічных навук (1997), дацэнт[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 28 мая 1965 года ў Петразаводску (Расія)[1]. Сын літаратуразнаўца Лявонція Гараніна.
Скончыў у 1993 годзе МДПІ імя М. Горкага, у 1996 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Абараніў у 1997 годзе кандыдацкую дысертацыю: «Жанр хаджэнняў у беларускай літаратуры XIV—XVI стст.»[1].
У 1996—2005 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. У 1997—2008 гадах дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДПУ імя М. Танка. Галоўны інспектар Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі. У 2008—2015 гадах працаваў у Інстытуце мовы і літаратуры НАН Беларусі: загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры, намеснік дырэктара. Працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ[1].
Затрыманы ў ліку 44 супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі падчас аблавы КДБ у межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі[2]. Адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту на Акрэсціна па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў)[3]. Пасля аблавы дырэктараў інстытутаў выклікалі ў Прэзідыум Акадэміі навук і патрабавалі звольніць тых, хто пасля нядаўняй апынуўся на «сутках». Сярод звольненых аказаўся і Сяргей Гаранін[4].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследуе ўсходнеславянскае пісьменства XI—XVIII стагоддзяў, нацыянальную адметнасць пісьменства позняга Сярэднявечча, станаўленне арыгінальнай беларускай літаратуры і яе сувязі з утварэннем беларускай народнасці, займаецца публікацыяй помнікаў даўняга пісьменства Беларусі і беларускай літаратуры эпохі Вялікага Княства Літоўскага[1].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Шляхамі даўніх вандраванняў: гістарычна-тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры XII-XVI стагоддзяў. Мінск, 1999.
- Археаграфічныя выданні (у складзе калектыву)
- Дыярыушы XVII стагоддзя (1594—1707 гады): Самуэль Маскевіч, Багуслаў Маскевіч, Піліп Абуховіч, Міхал Абуховіч, Тэадор Абуховіч. Мінск, 2016 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
- Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага, XV—XVII стст. Мінск, 2015 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
- Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI—XV стст. Мінск, 2013 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
- Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск, 2011 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
- Літаратура XI—XVI стагоддзяў. Мінск, 2011; 2012 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 1).
- Літаратура XVII—XVIII стагоддзяў. Мінск, 2012 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 2).
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в г д Марозаў 2022.
- ↑ Аблава ў Акадэміі навук, КДБ затрымліваў 44 супрацоўнікаў. 02.11.2022 // Наша Ніва
- ↑ Дацэнт Гаранін на волі. 06.11.2022 // Наша Ніва
- ↑ З Акадэміі навук звальняюць тых, каго затрымалі лукашысты. 10.11.2022 // Наша Ніва
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- ГАРАНІН Сяргей Лявонцьевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Лявонцьевіч Гаранін на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Петразаводску
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі