Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-Зосін
Сяргей Фёдаравіч Давідовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1942[1] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, мастак |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сяргей Фёдаравіч Давідовіч (20 ліпеня 1942, Карпілаўка) — беларускі паэт і мастак-жывапісец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З юнацкіх гадоў пераехаў у Мінск. Працаваў у праваахоўных органах: прайшоў шлях ад сэржанта да палкоўніка. Скончыў Мінскую Вышэйшую школу МУС (1982). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ 12-га склікання, старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РБ.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1994) і Беларускага Саюза мастакоў (з 1995).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1990-х выдаў зборнікі вершаў «Спасцігнуў я тайну», «Люстэрка лёсу», паэтычна-празаічныя кнігі «Нясу свой крыж», «Горкая кропля», напісаў больш за 30 паэм, сярод якіх «Зона», «Адкрыты ліст», «Маналог», «Лёс лесу». Паводле М. Шавыркінай, паэзія Сяргей Давідовіча ўяўляе сабой «філасофскі роздум над нашым учора і сёння, над лёсам народа, гэта балючыя пытанні пра будучыню Бацькаўшчыны…»[3]. Асобныя вершы паэта пакладзеныя на музыку Яўгенам Глебавым, Ігарам Лучанком, Валерыем Івановым, Леанідам Захлеўным.
Як мастак-жывапісец працуе ў жанры тэматычнай карціны-пейзажа («Вясна», «Курапаты», «Лагойшчына», «Карпілаўка»), карціны грамадзянскай тэматыкі («Трэба выжыць, Беларусь», «Мама-выратавальніца», «Чарнобыльская пастка», «Першамай-86», «Чарнобыльскі гулівэр» і інш.)
Напісаў сцэнарый для беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам».
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор дзіцячай літаратуры» (2016)[4]
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё http://museum.logoysk.info/ru/people/202-creative/522-sergey-davidovich.html
- ↑ а б в г https://www.livelib.ru/author/719057-sergej-davidovich
- ↑ Шавыркіна, М. Летапіс Сяргея Давідовіча // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 75.
- ↑ Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (6 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2016. Праверана 4 верасня 2016.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шавыркіна, М. Летапіс Сяргея Давідовіча // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 75.
- Сяргей Фёдаравіч Давідовіч на сайце Віртуальнага музея горада Лагойска
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Родныя вобразы». Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-Зосін(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Паэты Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Ваенныя Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Беларускамоўныя паэты