Така-Боне-Ратэ
Нацыянальны парк Така-Боне-Ратэ | |
---|---|
Taman Nasional Taka Bonerate | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Інданезія, Паўднёвы Сулавесі |
Плошча | 5307 км² |
Дата заснавання | 1992 |
Та́ка-Бо́не-Ра́тэ (індан.: Taman Nasional Taka Bonerate) — нацыянальны парк у Інданезіі, каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Сулавесі. Займае аднайменны атол і навакольныя марскія тэрыторыі. Агульная плошча - 5307 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны парк быў створаны ў 1992 г. для аховы другой па плошчы ў свеце (пасля Кваджалейна) буйной экасістэмы каралавых атолаў. На адным з астраўкоў месціцца населеная вёска. У наш час развіваецца турызм.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны парк Така-Боне-Ратэ займае тэрыторыю аднайменнага атола. Уяўляе сабою кола нізкіх каралавых астраўкоў і каралавага рыфа, якія атачаюць шырокую лагуну (другую па плошчы ў свеце пасля лагуны атола Кваджалейн).
Флора сушы прадстаўлена ксерафітнымі хмызнякамі, какосавымі пальмамі і хвоямі. Фаўна сушы бедная — птушкі, крабы, яшчаркі. Нацыянальны парк славіцца багаццем падводнага свету, які насяляюць 261 від каралавых паліпаў, 295 відаў рыб, 244 відаў малюскаў, некалькі відаў марскіх чарапах.