Такелау (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Такелау, народ)
Jump to navigation Jump to search
Такелау
(Tokelau)
Foua Toloa.jpg
Агульная колькасць 1411 чал. у Такелау (2011 г.)
Рэгіёны пражывання Такелау
Мова такелау
Рэлігія політэізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы тувалу, танганцы

Такелау (саманазва Tokelau, літаральна "паўночны вецер") - палінезійскі народ, абарыгеннае насельніцтва Такелау. Агульная колькасць - 1411 чал. у Такелау (2011 г.). Аднак у выніку міграцыі буйныя абшчыны такелау таксама ёсць у Новай Зеландыі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Акрамя таго па мове і культуры да такелау блізкія алахега (Olohega), карэнныя жыхары вострава Суэйнс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя знаходкі сведчаць пра тое, што продкі сучасных такелау з'явіліся ў цяперашнім месцы пасялення каля тысячы гадоў таму. Ужо да прыходу еўрапейцаў яны мелі агульную мову, рэлігію і культуру, хаця на кожным атоле існавала самастойнае кіраванне. Вызначальную ролю ў грамадстве адыгрывалі правадыры. "Зямлёй правадыроў" называлі атол Факаофа.

У 1765 - 1835 гг. астравы Такелау былі адкрытыя і даследаваныя еўрапейскімі мараплаўцамі. У 1845 - 1860 гг. мясцовыя насельнікі былі ахрышчаныя ў пратэстанцтва і каталіцтва брытанскімі і французскімі місіянерамі.

У 1863 г. на астравы здзейснілі рэйд перуанскія здабытчыкі нявольнікаў. Яны захапілі 253 чал. - амаль усё дарослае мужчынскае насельніцтва. Гэта прывяло да таго, што ўлада перайшла ў рукі старэйшын (не абавязкова з правадырскіх сем'яў), а таксама распаўсюджаным шлюбам з іншаземцамі і метысацыі астравіцян.

У 1877 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1926 г. Такелау была перададзена пад кіраванне Новай Зеландыі.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Асновай жыццязабеспячэння такелау здаўна былі земляробства (вырошчванне какосаў, тара і фруктовых культур), лоў рыбы. Жывёлагадоўля мае дапаможнае значэнне. Разводзяць свінняў, сабак, курэй, але іх мяса не з'яўляецца паўседзённай ежай і ўжываецца толькі па святах. На Такелау не п'юць шырока распаўсюджаны сярод іншых палінезійцаў напой кава, пакольку адпаведная расліна на іх астравах не прысутнічае.

Такелау добра захавалі традыцыйныя рамёствы — выраб плеценых цыновак, веераў, кошыкаў, разьбярства па дрэву. У паселішчах да сёй пары можна сустрэць каркасныя хаціны традыцыйнага тыпу.

Мясцовае насельніцтва славіцца песенным і музычным мастацтвам. Ужо да распаўсюджвання хрысціянства пераважалі харавыя спевы. Акампанавалі з дапамогай драўляных барабанаў патэ і пакіхі. Пазней у якасці музычнага інструмента пачалі таксама выкарыстоўваць бляшанкі. Папулярны народны танец — фатэле.

Да прыняцця хрысціянства такелау спавядалі політэізм. Галоўную ролю адыгрываў мясцовы бог Туі Такелау. Некаторыя перажыткі старажытных культаў сустракаюцца і зараз.

Мова такелау мае палінезійскае паходжанне, блізкая да моў тувалу і танганцаў. Пісьмовасць на аснове лацінкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]