Талаат-паша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Талаат-паша
асман. ا‎طلعت پاشا, турэцк.: Talât Paşa
Talat Pasha.jpg
Дата нараджэння 1 верасня 1874(1874-09-01)
Месца нараджэння Кырджалі, Асманская імперыя
Дата смерці 15 сакавіка 1921(1921-03-15) (46 гадоў)
Месца смерці Берлін, Веймарская рэспубліка
Месца пахавання
Прыналежнасць
Commons-logo.svg Талаат-паша на Вікісховішчы

Мехмед Талаат-паша — (асман. طلعت پاشا,‎ тур. Mehmed Talat Paşa) — асманскі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Асманскай імперыі, Вялікі візір Асманскай імперыі, адзін з галоўных арганізатараў генацыду армян, ваенны злачынец[1]. Адзін з лідараў младатурэцкай партыі «Яднанне і прагрэс».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мехмет Талаат-паша нарадзіўся ў 1874 годзе ў мястэчку Кырджалі (зараз Кырджалійская вобласць Балгарыі) у сям'і следчага. Этнічны памак[2] (субэтнічная група балгар, якія спавядаюць іслам). Скончыў Эдырнскую сярэднюю школу. Пачаў сваю працоўную дзейнасць супрацоўнікам тэлеграфнага бюро, дзе, як удзельнік барацьбы з тыраніяй султана, далучыўся да руху младатурак. У 1893 г. быў арыштаваны за палітычную дзейнасць. Праз два гады быў вызвалены і высланы ў Салонікі, дзе ўзначаліў мясцовае аддзяленне младатурэцкай партыі. У 1898-1908 гадах працаваў паштальёнам у Салоніках, пазней стаў кіраўніком мясцовай паштовай службы[3].

19 сакавіка 1910 г. ажаніўся на Хайрые Ханім[4].

Пасля младатурэцкай рэвалюцыі 1908 г. быў абраны дэпутатам Меджліса.

У 1909-1912 гадах Талаат быў міністрам унутраных спраў Асманскай імперыі. У 1910 г. Талаат, дзякуючы Меджлісу, адмяніў "Закон аб грамадствах" і забараніў фарміраванне згуртаванняў на нацыянальнай аснове. Усе нацыянальныя клубы былі зачыненыя па ўсёй імперыі.

У 1911 г. Талаат увайшоў у склад Партыі яднання і прагрэсу. Падчас Балканскіх войнаў (1912-1913) служыў у арміі.

Талаат стаў адным з галоўных арганізатараў перавароту 23 студзеня 1913 г., калі Энвер-паша асабіста застрэліў дзяржаўнага міністра Назіма-пашу, каб заняць яго месца праз год. І другі раз Талаат-паша займаў пасаду міністра ўнутраных спраў, адначасова ўзначалівая Цэнтральны камітэт партыі младатуркаў. Талаат-паша ажывіў палітычную дактрыну асманізму — жорсткую цюркізацыю нетурскіх народаў імперыі і быў заўзятым прыхільнікам панісламізму і, у яшчэ большай ступені, панцюркізму. Маючы далёка ідучыя праекты на Каўказе, у Крыму і Туркестане, Талаат удзельнічаў у распрацоўцы ваенна-палітычнага праекта "Turan Yolu" (Дарога ў Туран).

Загад для генацыду быў дадзены ў зашыфраванай тэлеграме Энвер-Пашы ад 27 лютага 1915 г. Такія ж меры па "канчатковай ліквідацыі" армян былі прапісаны ў сакрэтнай дырэктыве Талаат-пашы і Энвер-Пашы ад 15 красавіка 1915 года.

24 красавіка 1915 г. Талаат выдаў загад закрыць усе армянскія палітычныя арганізацыі, якія дзейнічаюць у Асманскай імперыі, і арыштаваць звязаных з імі армян, абгрунтаваўшы дзеянне тым, што арганізацыі кантраляваліся па-за межамі імперыі і супрацоўнічалі з расійскімі войскамі. Гэты загад прывёў да арышту ў ноч з 24 на 25 красавіка 1915 г. у Канстанцінопалі ад 235 да 270 кіраўнікоў армянскіх таварыстваў, у тым ліку палітыкаў, свяшчэннікаў, медыкаў, аўтараў, журналістаў, адвакатаў і выкладчыкаў, большасць з якіх у выніку былі забіты[5].

Дэлегаты Цэнтральных дзяржаў у Брэст-Літоўску. Злева направа: германскі генерал Макс Гофман, міністр замежных спраў Аўстра-Венгрыі граф Оттокар Чэрнін, Талаат-паша і прадстаўнік германскага МЗС Рыхард фон Кюльман.

Як удзельнік асманскай дэлегацыі, прыймаў удзел у перамовах у Брэст-Літоўску ў 1918 г.

У сваіх успамінах, апублікаваных у 1946 годзе, Талаат-паша прызнаў факт гвалтоўнай дэпартацыі і знішчэння армян, але матываваў гэта выключна абаронай «нацыянальных інтарэсаў» туркаў і імкнення не дапусціць «стварэння армянскай дзяржавы на мяжы з Расіяй». 7 кастрычніка 1918 г. Талаат-паша прызнаў крах палітыкі младатуркаў і адмовіўся ад улады, а пасля ўцёк у Германію, дзе ўзяў імя Алі-Салі-Бэй. Надзвычайны трыбунал, які адбыўся ў 1919 годзе ў Канстанцінопалі, завочна прысудзіў Талаата да расстрэлу за ваенныя злачынствы і за "знішчэнне армянскага насельніцтва імперыі".

Талаат быў застрэлены армянскім патрыётам Сагамонам Тэйліранам у Берліне 15 сакавіка 1921 г. у рамках аперацыі "Немезіда", якую падрыхтаваў рух Дашнакцуцюн. Уся сям'я Тэйлірана была знішчана падчас генацыду. Сам ён стаў сведкам згвалтавання дзвюх сясцёр і забойства маці і брата. Тэйлерану ўдалося выжыць, калі турэцкія салдаты пакінулі яго паміраць на кучы параненых і мёртвых тэл (сёстры пасля згвалтавання таксама былі забітыя). Тейлерян трапіў у Канстантынопаль, адкуль ў 1920 годзе эміграваў у ЗША. Пасля шырокага выкрыцця факту генацыду, Тэйліран быў выпраўданы судом прысяжных[6]. Яго мемуары запісаў заходне-армянскі пісьменнік і грамадскі дзеяч Ваан Мінахарян. Упершыню яны былі апублікаваныя ў 1953 годзе ў Каіры выдавецтвам «Лусабер» пад назвай «Сагамон Тэйлирян: успаміны, тэрор Талаата».

У 1943 годзе магілу Талаата перанеслі з Берліна ў Стамбул, у раён Шышлі.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.armenian-genocide.org/Affirmation.237/current_category.50/affirmation_detail.html
  2. Abdullah I (King of Jordan), Philip Perceval Graves, Memoirs, publisher J. Cape, 1950, p. 40
  3. http://www.telekomculardernegi.org.tr/haber-2730-iz-birakan-ptt%E2%80%99ciler--1--talat-pasa-.html
  4. https://books.google.by/books?id=cYlpAAAAMAAJ&redir_esc=y
  5. https://books.google.by/books?id=1gwunFdWfNsC&pg=PA130&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false
  6. Totten, Bartrop, Jacobs. Dictionary of Genocide. — P. 320.