Энвер-паша
Энвер-паша | |||
---|---|---|---|
асман. ااسماعیل انور پاشا, турэцк.: Enver Paşa | |||
Дата нараджэння | 22 лістапада 1881[1][2][…] | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 4 жніўня 1922[1][3][…] (40 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Жонка | Emine Naciye Sultan[d] | ||
Дзеці | Mahpeyker Hanımsultan[d], Türkan Hanımsultan[d] і Sultanzade Ali Bey[d] | ||
Альма-матар | |||
Грамадзянства | |||
Род войскаў | Ottoman Army[d] | ||
Званне | генерал | ||
Бітвы/войны | |||
Узнагароды і званні |
|
||
Аўтограф | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісмаі́л Энве́р, вядомы таксама як Энве́р-паша́ або (першапачаткова) Энвер-бі (асман. ااسماعیل انور پاشا, турэцк.: Enver Paşa; 22 лістапада 1881 — 4 жніўня 1922) — асманскі ваенны і палітычны дзеяч. Ваенны міністр Асманскай Імперыі падчас Першай сусветнай вайны. Адзін з ваенных афіцэраў Турцыі, рэфармаваў архаічную і слабую імперыю ў сучасную Турцыю[5]. Адзін з кіраўнікоў басмачаскага руху; ідэолаг і практык панцюркізма, ваенны. Актыўны ўдзельнік Младатурэцкай рэвалюцыі 1908 года, адзін з лідараў младатурэцкай партыі «Яднанне і прагрэс». Ваенны злачынец[6][7][8], адзін з удзельнікаў і ідэолагаў генацыду армян у 1915 годзе[9][10].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Ісмаіл Энвер нарадзіўся 22 лістапада 1881 года ў Стамбуле ў сям’і чыгуначнага работніка Хаджы Ахмед-бея і Айшы Дыляры. Яго бацька па этнічнай прыналежнасці быў туркам, а маці — албанкай (бабуля Энвера была чэркешанкай)[11]. Бацька быў служачым у міністэрстве грамадскіх работ. Акрамя Энвера ў сям’і былі яшчэ трое дзяцей: Нуры, таксама стаў ваенным, Кяміль і сястра. Пасля заканчэння пачатковай і сярэдняй школы Энвер паступіў у ваенны ліцэй у горадзе Манастыр. Вучыўся ён вельмі сярэдне, і па завяршэнні вучобы атрымаў званне лейтэнанта[12]. Ваенную адукацыю завяршыў у Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба, якую скончыў у 1903 годзе ў званні капітана. У 1906 годзе ўжо ў чыне маёра Энвер уступіў у звязанае з арганізацыяй „Яднанне і прагрэс“ таемнае таварыства „Ватан ве хюрыет“ („Радзіма і свабода“). Прымаў удзел у тэрарыстычных акцыях супраць дасланых Абдул-Хамідам ў Македонію пашей.
У чэрвені 1908 года сярод афіцэраў асманскай арміі распаўсюдзілася вестка аб падпісанні у Рэвелі пагаднення паміж Мікалаем II і англійскім каралём Эдуардам VII аб рэформах у Македоніі. Яна выклікала эфект выбухнуўшай бомбы, так як афіцэры ў Македоніі разглядалі яго як падставу да падзелу Асманскай імперыі. 3 ліпеня ў македонскім горадзе Рэсен адбылося паўстанне пад кіраўніцтвам маёра Ахмеда Ніязі-бея. 6 ліпеня да паўстання далучыўся Энвер. На працягу некалькіх дзён атрад Энвера вырас да некалькіх тысяч чалавек. 10 ліпеня 1908 года на мітынгу, пасля трохразовага залпу гармат, Энвер абвясціў аднаўленне канстытуцыі ў Асманскай імперыі. Пасля гэтага пачалося братанне мусульман з хрысціянамі[13]. Энергічныя дзеянні і поспех Энвера зрабілі яго надзвычай папулярным. Ён стаў тытулавацца Героем свабоды, яго нават параўноўвалі з Напалеонам I. Рэвалюцыйная эйфарыя і раптам зваліўшаяся вядомасць спарадзілі ў Энвере веру ў свой „асаблівы лёс“ і „боскае прызначэнне“.
Пасля перамогі рэвалюцыі і аднаўлення канстытуцыі 1876 года Энвер адправіўся з дыпламатычнай місіяй у Берлін. У 1909 годзе ён быў прызначаны вайсковым аташэ ў Берліне і прабыў там яшчэ два гады. Час, праведзены ў Германіі, зрабіў Энвера перакананым германафілам. Асабліва яго захапляла нямецкая армія: яе дысцыплінаванасць, узровень падрыхтоўкі і ўзбраенне».
Паражэнне Асманскай імперыі падчас Італа-турэцкай вайны 1911—1912 гадоў прывяло да падзення папулярнасці младатурак. У ліпені 1912 годзе ў краіне адбыўся пераварот, які ўзначаліла партыя «Хюрыет ве іціляф» («Свабода і згода»). Яе прадстаўнікі узначалілі ўрад, а ў жніўні быў распушчаны меджліс (парламент), у якім дамінавалі младатуркі[14].
Прыход да вяршыняў улады
[правіць | правіць зыходнік]Праўленне младатурак
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 1913 года Энвер ажыццявіў дзяржаўны пераварот, які прывёў да звяржэння ўрада Кяміля-пашы. Пасля перавароту ўсталяваў ваенную дыктатуру «трох пашей» — разам з Талаат-пашой і Джемаль-пашой утварыў неафіцыйны трыумвірат, які фактычна захапіў усю ўладу ў Турцыі. Заняўшы пост ваеннага міністра Энвер прасоўваў ідэалогію панцюркізма і панісламізма. Быў прыхільнікам выкаранення хрысціянскага насельніцтва (у прыватнасці, армян і ліванцаў) на тэрыторыі Атаманскай імперыі.
У 1914 годзе Энвер выступіў за ваенны саюз Турцыі з Германіяй і садзейнічаў уцягванню Турцыі ў Першую сусветную вайну. Падчас вайны займаў вышэйшы ваенны пост намесніка галоўнакамандуючага (галоўнакамандуючым фармальна лічыўся султан).
Першая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У 1914—1917 гадах бальшавікі (у поўнай адпаведнасці з лозунгам «Паражэння свайго ўрада ў вайне») негалосна падтрымлівалі панцюркісцкі палітычны праект «Туран Йолу» (Дарога ў Туран). Гэты праект курыравалі ваенныя злачынцы Энвер-паша, Талаат-паша, Назым-бей і Ахмед Агаеў. Канчатковай мэтай панцюркістаў было пераканаць цюркамоўнае насельніцтва Каўказа, Ірана, Крыма, Паволжа і Туркестана аддзяліцца ад Расіі ці Ірана — і далучыцца да новай мега-дзяржавы «Туран»[15]. Адной з жывых перашкод да рэалізацыі дадзенага праекта апынуўся армянскі народ.
Ваенны міністр
[правіць | правіць зыходнік]Сарыкамышская бітва
[правіць | правіць зыходнік]Генацыд на тэрыторыі Асманскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Энвер-паша разам з Талаат-пашой і Джэмаль-пашой быў адным з галоўных арганізатараў генацыду армян, генацыду грэкаў і генацыду асірыйцаў у Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны[16].
Уцёкі ў Германію
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падпісання Турцыяй Мудраскага перамір’я ў 1918 годзе Энвер разам з Талаат-пашой і Джэмаль-пашой збег у Германію на нямецкай падводнай лодцы, дзе жыў пад псеўданімам Алі-бей. У яго адсутнасць пасляваенны трыбунал у Стамбуле судзіў Энвера і завочна прысудзіў яго да смяротнага пакарання.
У 1919 годзе Энвер сустрэўся ў Германіі з камуністам Карлам Радэкам, якія прадстаўляў Савецкую Расію. Ён вырашыў уступіць у прамы, афіцыйны кантакт з расійскімі бальшавікамі і выкарыстоўваць каналы сувязяў паміж нямецкімі вайсковымі коламі і бальшавікамі, з мэтай арганізаваць і ўзначаліць у Сярэдняй Азіі барацьбу супраць Вялікабрытаніі.
Дзейнасць у Маскве
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1920 года Энвер-паша прыбыў са сваімі паплечнікамі-панцюркістамі ў Маскву. Бальшавікі ў той час падтрымлівалі абедзве вядучыя турэцкія партыі: Нацыяналістычную Мустафы Кемаля і Юніянісцкую Энвер-пашы, якія змагаліся за ўладу ў краіне. Энвер знаходзіўся ў Маскве каля паўтары гады, працуючы ў Грамадстве Адзінства Рэвалюцыі з Ісламам. Уезд у Турцыю яму быў забаронены Вялікім Турэцкім Нацыянальным сходам, які выпусціў загад ад 12 сакавіка 1921 года. Забарона была накладзена на Энвер-пашу і Халіл-пашу за «магчымае пагаршэнне ўнутранай палітыкі ў краіне і знешніх адносін ўрада Анкары».
Урад Савецкай Расіі спадзяваўся выкарыстаць ГАРІ для абароны сваіх інтарэсаў у Сярэдняй Азіі і на Каўказе, і Энвер-Паша пагадніўся на азначаную праграму ўзаемадзеяння, пры гэтым стратэгічнай мэтай было процідзеянне англічанам.
Ахмед Джэмаль-паша ўзяў на сябе місію выкарыстання атрадаў басмачэй для аперацый супраць англічан, і прыбыў у Ташкент з паўнамоцтвамі ад савецкага ўрада з групай турэцкіх афіцэраў. Аднак аперацыя ні да чаго не прывяла, ён вярнуўся ў Маскву для наступнай серыі перамоваў.
У гэты час Энвер-паша вярнуўся на кароткі час у Берлін, затым па запрашэнні РСФСР прыняў удзел у Канферэнцыі Народаў Усходу ў Баку. Падчас канферэнцыі яго з’яўленне было сустрэта пратэстамі з боку турэцкай дэлегацыі і шэрагу прадстаўнікоў Азербайджана. Выступ Энвера-пашы таксама не спадабаўся ўдзельнікам-немусульманам, не разумеўшым яго ідэалогіі аб’яднання бальшавізму і ісламу.
30 ліпеня 1921 года, пасля канферэнцыі, Энвер-паша паехаў у Батумі наведаць сваякоў, і паспрабаваў пракрасціся ў Анатолію, але трапіў у буру і вярнуўся назад у Батумі. У батумскі перыяд ён стаў аб’ядноўваць апазіцыйныя Мустафе Кемалю сілы, апелюючы да таго, што ў барацьбе за незалежнасць супраць Грэцыі Турцыя павінна быць адзіная. Аднак перамога Анкарскага рэжыму ў бітве пры Сакарыі (2—13 верасня) супраць грэкаў кардынальна змянілі расстаноўку сіл у барацьбе за ўладу ў Турцыі. Масква ў гэтай барацьбе абрала Мустафу Кемаля.
Чычэрын палічыў, што папулярнасць ідэй пантуркізма Энвера-пашы дапаможа Савецкай улады ў Туркестане ў барацьбе з басмачаствам, куды ён і быў пасланы ў лістападзе 1921 года.
Бухара
[правіць | правіць зыходнік]Энвер-паша меў вельмі паверхневыя веды аб сітуацыі ў Туркестане, атрыманыя ў асноўным падчас Бакінскага кангрэса ад мусульманскіх дэлегацый з Туркестана. Адзін з дэлегатаў, актыўны ўдзельнік праекта «Туран Йолу», Хаджы Самі (Kushji Bashi Zade Sami Beg) захоплена распавядаў пашы: «У 1916 годзе, я, просты і сціплы турак, падняў увесь Кіргізстан супраць рускіх. Перад тваёй славай і папулярнасцю ў Туркестане не ўстоіць ніхто!»[17]. У той жа час Энвер-паша стаў адчуваць страту цікавасці да сябе з боку Савецкай улады. Гэта пачуццё рэзка ўзмацнілася пасля таго, як паўпрад ў Бухары К. К. Юрэнеў не дазволіў вяртаючымуся з Афганістана Джэмаль-пашы спыніцца ў Бухары, каб сустрэцца з Энвер-пашой. Юрэнеў, не ўдаючыся ў дэталі, заявіў пашы, што ведае пра яго планы. Гэта спалохала пашу, і ён стаў баяцца, што бальшавікі знішчуць яго. Савецкая ўлада ў сярэдзіне 1921 года адправіла Энвер-пашу ў Бухару, дзе ён павінен быў прадстаўляць інтарэсы Савецкай Расіі ў перамовах з членамі ўрада БНСР, так як ён сам прапанаваў сябе ў якасці саветніка Чырвонай арміі па фарміраванні нацыянальных частак у яе складзе і ўзаемадзеянні з басмачамі супраць эміра.
Пасля кансультацый з мясцовымі ўладамі Бухары і з урадам БНСР ён напісаў у Маскву ліст з патрабаваннямі павагі незалежнасці БНСР і вываду войскаў Чырвонай Арміі з тэрыторыі Бухары. Ужо ў гэты час ён стаў выношваць планы пераходу на бок басмачэй, падзяліўшыся імі падчас таемных сустрэч з кіраўніком антысавецкага Туркестанскага нацыянальнага савета, башкірам Ахмед-закі Валідавым, які перасцерагаў яго ад прамой канфрантацыі з бальшавікамі.
Праз 23 дні пасля прыезду пад намерам паездкі на паляванне Энвер-паша выехаў за межы горада і здаўся басмачам. Адтуль ён паслаў ліст экс-эміру Бухары ў Афганістан аб сваім жаданні ваяваць на яго баку. Адначасова дамовіўшыся аб сустрэчы з чалавекам эміра, Ібрагім-бекам, адным з лідарам басмацтва. Аднак сустрэлі басмачы Энвер-пашу зусім не як саюзніка. Як былыя бальшавікі, ён і яго людзі былі раззброеныя і тры месяцы знаходзіліся ў становішчы палонных. За гэты час ён зразумеў, што на самай справе адбываецца ў Туркестане, пераканаўся ў недружалюбнасці басмачэй, якія лічылі джадзідзізм млада-бухарцэў[18] нават большай пагрозай, чым непасрэдна рускіх бальшавікоў. Зняважаны і абрабаваны, Энвер-паша вымушаны быў знішчыць усе свае кнігі і фатаграфіі, баючыся кансерватызму сваіх турэмшчыкаў. Ібрагім-бек адпусціў пашу толькі пасля атрымання загаду ад экс-эміра падтрымаць зяця былога турэцкага султана[19].
Кіраўніцтва басмацкім рухам
[правіць | правіць зыходнік]У канцы кастрычніка 1921 года, маючы на руках інфармацыю аб складзе, колькасці і дыслакацыі частак Чырвонай арміі на тэрыторыі БНСР, ён прыняў рашэнне процідзейнічаць бальшавікам і падняць панісламіскі рух за вызваленне Сярэдняй Азіі ад бальшавікоў, для чаго ўзяў на сябе місію аб’яднання атрадаў басмачэй у барацьбе з савецкай уладай, і перайшоў у ўсходнюю частку бухарскай дзяржавы, дзе ўзначаліў басмацкія сілы ў гэтым рэгіёне. Гэтаму спрыяў і створаны яшчэ раней па яго ініцыятыве падпольны антысавецкі Камітэт нацыянальнага аб’яднання на чале з Вярхоўным муфтыем Ташкента Садрэтдзінам-хаджой Шарыфхаджаевым.
Энвер-паша з групай турэцкіх афіцэраў рушыў у Усходнюю Бухару, перагаворваючыся з лідарамі басмацкіх атрадаў. Службу басмачам паша пачаў у атрадзе Ішон-Султана. Пасля гэтага ён разгарнуў актыўную дзейнасць па каардынацыі басмацкага руху, і быў прызнаны эмірам Сейід Алім-ханам галоўнакамандуючым усімі басмацкімі атрадамі Бухары і Хівы і часткі Туркестана.
У лютым 1922 года кіруемыя Энвер-пашой басмацкія войскі захапілі Душанбэ, затым быў арганізаваны паход на Бухару. За кароткі час ён змог заняць практычна ўсю тэрыторыю Усходняй Бухары і значную частку захаду эмірата. Савецкія прадстаўнікі неаднаразова прапаноўвалі яму мір і прызнанне яго ўлады ў Усходняй Бухары, аднак Энвер-паша заняў непрымірымую пазіцыю і патрабаваў поўнага сыходу савецкіх войскаў з усяго Туркестана.
У маі 1922 года Чырвоная Армія распачала наступленне, выкарыстаўшы ракі Амудар’ю, Пяндж і Вахш для перакідання войскаў. Валодаючы вялікім аўтарытэтам Ібрагім-бек, які так і не прызнаў канчатковага вяршэнства Энвер-пашы, не прыйшоў яму на дапамогу. Энвер-паша пацярпеў некалькі цяжкіх паражэнняў, пакінуў Душанбэ. Пры спробе перадыслакацыі энверавых войскаў у Лакайскай даліне, — Ібрагім-бек нечакана напаў на атрады Энвер-пашы з двух бакоў, і нанёс яму значны ўрон.
Энвер-паша перамясціўся ў наваколлі Бальджуана, дзе быў высачаны Чырвонай Арміяй, і прайграў вялікую бітву.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Энвер-паша быў забіты 4 жніўня 1922 года ў баі з часткамі Чырвонай Арміі (8-я савецкая кавалерыйская брыгада) у кішлаку Чагана ў 25 км ад г. Бальджуана на тэрыторыі бухарскай дзяржавы (сёння тэрыторыя Таджыкістана)[20][21].</ref>.
Чэкіст Георгій Агабекаў у сваіх мемуарах апісвае аперацыю па выяўленні месцазнаходжання Энвер-пашы (Агабекаў з напарнікам пад выглядам гандляроў укараніліся ў мясцовае насельніцтва і з дапамогай подкупу высветлілі дыслакацыю штаба Энвер-пашы) і цытуе рапарт камандзіра коннага дывізіёна, атакаваўшага штаб Энвер-пашы: «Штаб басмачэй на чале з Энвер-пашой кінуўся ў горы, але наткнуўшыся на эскадрон, які быў пасланы ў абход, прыняў бой. У выніку бою штаб праціўніка знішчаны. Паспелі выратавацца толькі трое. 28 трупаў засталіся на месцы бою. Сярод іх апазнаны і Энвер-паша. Ударам шашкі ў яго адсечаная галава і частка тулава. Побач з ім быў знойдзены Каран»[22].
Паводле ўспамінаў генерал-лейтэнанта ў адстаўцы В. І. Уранава, Энвер-паша быў забіты ў перастрэлцы ў кішлаку Чагана ў 25 км ад г. Бальджуана (Таджыкістан)[23].
Магіла Энвер-пашы была месцам паломніцтва да сярэдзіны трыццатых гадоў, потым савецкімі ўладамі пагорак быў срыт, але магіла працягвала наведвацца мясцовымі жыхарамі[21]. Гэтая магіла атрымала назву мазора Хазраці-шох (маўзалея Святога Шаха). Прах Энвер-пашы быў урачыста перададзены прэзідэнту Турцыі Сулейману Дземірэлю таджыкскім лідарам з Бальджуана Ізатула Хаеевым 4 жніўня 1996 года[24].
Адзнакі і каментарыі
[правіць | правіць зыходнік]Да гэтага часу даволі цяжка разабрацца ва ўсіх тонкасцях палітыкі Энвер-пашы, які лавіраваў паміж эмірам, басмачамі, Чырвонай Арміяй, і па чарзе ўступаўшым у саюзы і канфлікты то з тымі, то з іншымі сіламі, аднак пры ўсім пры гэтым ён стараўся праводзіць сваю лінію, спрабуючы стварыць у Сярэдняй Азіі панцюркскую дзяржаву. У прыватнасці, ён карыстаўся тытулам «Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ісламу і намесніка эміра Бухарскага». На асабістай пячатцы Энвера-пашы быў выгравіраваны надпіс: «Вярхоўны Галоўнакамандуючы войскамі Ісламу, зяць Халіфа і намеснік Магамета».
У адзін час Энвер выпускаў пракламацыі, у якіх абвяшчаў сябе сейідам, што значыць нашчадкам прарока Мухамеда. Маюцца, аднак, рэальныя звесткі пра тое, што продак Энвера па мужчынскай лініі быў гагаузам праваслаўнага веравызнання, служыў крымскім ханам, прыняў іслам, ажаніўся з адной з прыдворных у Бахчысараі, а пасля заваявання Крыму Расіяй перасяліўся ў Дунайскае княства. Так што ніякага дачынення да нашчадкаў прарока Энвер не меў. Ён толькі выкарыстаў самазванна свой тэзіс для ўласнага ўзвелічэння[25]. Падчас суда над Тэйліранам, які расстраляў Талаата-Пашу, нямецкі адвакат Тэйлірана, у прыватнасці, сказаў:
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Энвер-паша наведвае Купал Скалы
-
Энвер-паша на германскай паштоўцы часоў вайны
Зноскі
- ↑ а б Enver Pasa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Enver-paša // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Enver Pascha // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Энвер-паша // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ↑ Encyclopedia of Wars, Charles Phillips and Alan Axelrod, 2003, p.1327
- ↑ Вердикт («Kararname») турецкого военного трибунала, 1919 Published in the Official Gazette of Turkey (Takvimi Vekayi), no. 3604 (supplement), July 22, 1919. The transcript was translated into English by Haigazn K. Kazarian and published in the Armenian Review, Vol 24 (1971, 4), pp. 19-26.
- ↑ Priscilla Mary Roberts, World War One, ABC-CLIO, 2006, p. 642: «In July 1919 a Turkish military tribunal found him guilty in absentia of war crimes (the massacre of Armenians) and sentenced him to death.»
- ↑ Samuel Totten, Paul Robert Bartrop, Steven L. Jacobs. Dictionary of Genocide: A-L, ABC-CLIO, 2008, p. 118: «Like Enver and Talaat, Djemal was wanted for war crimes by the Allies at the time of the Turkish capitulation in 1918, and for his own safety he fled to a number of different havens, ending up in Afghanistan via Russia.»
- ↑ Israel W. Charny. Encyclopedia of genocide, A-H, p. 213"Ismail Enver Pasha (1881—1922) was an instigator of the Armenian Genocide.«
- ↑ Richard G. Hovannisian. The Armenian genocide in perspective, p. 33
- ↑ Enver Pasha(недаступная спасылка). Encyclopedia Britannica (3 снежня 1911). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 15 снежня 2017.
- ↑ Вдовиченко Д. И. Энвер-паша // Вопросы истории. 1997. № 8. С. 43.
- ↑ Вдовиченко Д. И. Энвер-паша // Вопросы истории. 1997. № 8. С. 44.
- ↑ История Востока: в 6 т. — М.: Восточная литература, 2005. Т. 4. Кн. 2. С. 328.
- ↑ См.: Гасанова Э. Ю., «Идеология буржуазного национализма в Турции» // Баку, изд. АН АзССР, 1966 г.; Козубский К. Э., «Под копытом» // Общеказачья газета «Станица», Москва, № 2(26), декабрь 1998 г.
- ↑ Dennis R. Papazian "Misplaced Credulity: " Contemporary Turkish Attempts to Refute the Armenian Genocide Архівавана 26 лістапада 2006.
- ↑ Zeki Velidi Togan. «Hatıralar: Türkistan ve Diğer Müslüman Doğu Türkleri’nin Milli Varlık ve Kültür Mücadeleleri» Istanbul, 1969. Стр. 390.
- ↑ Млада-бухарцы з’яўляліся стараннымі вучнямі млада-турак.
- ↑ 75 лет Турции, стр. 56 Архівавана 28 жніўня 2019.
- ↑ Зевелев А. И., Поляков Ю. А., Чугунов А. И. Басмачество: возникновение, сущность, крах / Гл. ред. восточной литературы. — М.: Наука, 1981. — 244 с.
- ↑ а б М. Веллер, А. Буровский «Гражданская история безумной войны» Приложения: Зеленые, Народные вожди, Националисты ISBN 978-5-17-45470-9, 978-5-9713-5930-2 Издательство АСТ-2007 г.
- ↑ Георгий Агабеков ЧК за работой Глава VI. Убийство Энвер-паши — Приложение к журналу «Отечественные архивы». Выпуск 1. Москва — 1992. Ассоциация «КНИГА • ПРОСВЕЩЕНИЕ • МИЛОСЕРДИЕ», ББК 67.99(2) 116.2 Л63
- ↑ Уранов В. И. «Победу несли на штыках и клинках» — газета «Ленинец», орган Кирсановского горкома КПСС № 152 (5821), 19.09.1967
- ↑ Soner Yalçın, Osmanlı’nın Anıtkabiri Abide-i Hürriyet’di, Hürriyet Gazetesi, 29.04.2007
- ↑ Автор: Д. И. Вдовиченко Исторические портреты. ЭНВЕР-ПАША
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- СМЕРЦЬ «ЛЯТУЧАГА ГАЛАНДЦА УСХОДУ»
- Ahmet Zafer (Validov) Velidi Togan (1890—1970) — успаміны аб басмачаскім руху
- Мустафа Чокай. Архівавана 8 кастрычніка 2007. Энвер-паша ў савецкай Расіі і Цэнтральнай Азіі Архівавана 8 кастрычніка 2007.
- Ва ўсіх турак агульны бацька Архівавана 24 сакавіка 2017.
- Уладзімір Іванавіч Уранаў аб абставінах ліквідацыі Энвер-пашы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hayit, Baymirza: Basmatschi. Nationaler Kampf Turkestans in den Jahren 1917 bis 1934. Köln, Dreisam-Verlag (1993)
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Стамбуле
- Памерлі 4 жніўня
- Памерлі ў 1922 годзе
- Пахаваныя ў Турцыі
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Асобы
- Военачальнікі Турцыі
- Ваенныя злачынцы
- Палітыкі Турцыі
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Асманская імперыя)