Талаўд
Астравы Талаўд | |
---|---|
індан. Talaud | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Каракелонг |
Агульная плошча | 1 025,76 км² |
Насельніцтва | 83 434 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 81,34 чал./км² |
Размяшчэнне | |
4°20′26″ пн. ш. 126°50′07″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мора Сулавесі |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Талаўд (індан.: Talaud) — архіпелаг на ўсходзе мора Сулавесі. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча — 1025,76 км². Насельніцтва (2010 г.) — 83 434 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Талаўд знаходзяцца на ўсходзе мора Сулавесі. Сфарміраваны ў выніку субдукцыі (падняцця) тэктанічных пліт, якія выклікалі стварэнне ланцугу вулканічных узвышшаў. Іх вяршыні склалі паверхню астравоў. Найбуйнейшы востраў Каракелонг займае плошчу 846 км².
Клімат трапічны пасатны. З канца кастрычніка да пачатку красавіка працягваецца сезон мусонаў, які суправаджаецца моцнымі цыклонамі.
На схілах вулканаў захаваліся лясы. Фаўна прадстаўлена птушкамі, у тым ліку эндэмічнымі відамі, яшчаркамі, дзікамі, кажанамі, чарапахамі.
Гісторыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Талаўд былі населены некалькі тысяч гадоў таму. Мяркуюць, што яны былі важным пунктам перасялення старажытных аўстранезійцаў на тэрыторыю сучаснай Інданезіі, Філіпіны і Акіянію. Іх нашчадкі складаюць сучаснае насельніцтва, якое размаўляе на асобнай мове, блізкай да мовы сангірцаў. Большасць сучасных вернікаў спавядае хрысціянства.
У другой палове XVII ст. астравы Талаўд трапілі пад фармальны кантроль галандскай каланіяльнай адміністрацыі. Адсюль вывозілі бананавае валакно, якое выкарыстоўвалі падчас марскіх плаванняў. Згодна паданням саміх талаўдцаў, у іх мелася свая дзяржава на чале вярхоўнага правадыра з цэнтрам у вёсцы Тараган на востраве Каракелонг. У XIX ст. паміж вярхоўным правадыром і галандцамі ўспыхнуў канфлікт, які скончыўся бегствам правадыра, а потым — яго палонам.
У 1950 г. астравы Талаўд увайшлі ў склад Інданезіі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Талаўд славяцца вытворчасцю мускатых арэхаў. Маюцца таварныя плантацыі гваздзіковых дрэў, бананаў і какосавай пальмы. Мясцовае насельніцтва займаецца дробнай сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і марскім гандлем.