Тамаш Нарэвіч
Тамаш Нарэвіч | |
---|---|
польск.: Tomasz Narewicz | |
Дата нараджэння | 21 снежня 1692 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1757 (64 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар |
Тамаш Нарэвіч (польск.: Tomasz Narewicz; 21 снежня 1692, Жамойць — 10 лістапада 1757, Пінск[1]) — езуіцкі святар і педагог.
Пасля заканчэння езуіцкай гімназіі 15 жніўня 1709 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1709—1711), па кіраўніцтвам Якуба Калакоўскага на працягу года (1711—1712) авалодваў педагагічным майстэрствам у настаўніцкай семінарыі, што працавала пры Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. Потым выкладаў у езуіцкіх школах, у тым ліку ў Вільні (1713—1714). У 1714—1717 гг. вывучаў філасофію і тэалогію (1719—1721) ў Віленскай акадэміі. Скончыў курс тэалогіі ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме (1721—1723). У 1722 г. быў высвечаны на ксяндза. Прафесар рыторыкі для экстэрнаў у Варшаве (1723—1724) і для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі ў Слуцку (1724—1727). У 1727 г. Віленская акадэмія надала яму ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступені[2].
Прафесар філасофіі у Віленскай акадэміі (1727—1730), прэфект школ у Полацку (1730—1733), інструктар ІІІ прабацыі ў Нясвіжы (1733—1734), прафесар тэалогіі для семінарыстаў-езуітаў у Пінску (1734—1737). Доктар тэалогіі (Віленская акадэмія, 1737). Прафесар тэалогіі і кананічнага права ў Віленскай акадэміі (1737—1738), Полацкім езуіцкім калегіуме (1738—1739) і Пінскім езуіцкім калегіуме (1739—1757)[2].
Пасля сябе пакінуў рукапісныя лекцыі па рыторыцы, якія ў 1724—1725 гг. чытаў у настаўніцкай семінарыі ў Слуцку. Яны змяшчаюць паэтычныя творы, загадкі і рэбусы. Захоўваюцца ў Архіве Таварыства Ісуса ў Кракаве[2].
Зноскі
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ а б в Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 113.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
- Нарадзіліся 21 снежня
- Нарадзіліся ў 1692 годзе
- Нарадзіліся ў Літве
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1757 годзе
- Памерлі ў Пінску
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Езуіты Беларусі
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума